Дзмітрый Андрэевіч Фурманаў
Дзмітрый Андрэевіч Фурманаў (руск.: Дмитрий Андреевич Фурманов) — (26 кастрычніка (7 лістапада) 1891, сяло Серада, Расійская імперыя — 15 сакавіка 1926, Масква, РСФСР, СССР) — савецкі пісьменнік-празаік, рэвалюцыянер, ваенны і палітычны дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся 26 кастрычніка (7 лістапада) 1891 года ў сяле Серада Кастрамской губерні (цяпер горад Фурманаў Іванаўскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1909—1912 гадах вучыўся ў рэальным вучылішчы горада Кінешма. У 1912—1914 гадах вучыўся на філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. У гады Першай сусветнай вайны быў братам міласэрнасці. У 1917—1918 гадах — эсэр-максімаліст, затым — анархіст. З 1918 года — член РКП(б). Удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі: са студзеня 1919 года — камісар 25-й стралковай дывізіі, са жніўня 1919 года — начальнік палітуправы Туркестанскага фронту, з сакавіка 1920 года — упаўнаважаны па Сямірэчанскай вобласці, удзельнічаў у падаўленні антысавецкага паўстання ў Сямірэччы, знішчэнні врангелеўскага дэсанту на Кубані. З 1921 года ў Маскве, на літаратурнай працы. У 1924 годзе скончыў факультэт грамадскіх навук Маскоўскага ўніверсітэта. У 1924—1925 гадах — сакратар Маскоўскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (МАПП). Памёр 15 сакавіка 1926 года ад менінгіту. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia