Мікола Сянкевіч
Мікола (Мікалай Іванавіч) Сянкевіч (нар. 20 лютага 1957, в. Асіпавічы, Драгічынскі раён) — беларускі пісьменнік, аўтар зборнікаў мастацкай прозы і паэзіі, журналіст, педагог. БіяграфіяНарадзіўся 20 лютага 1957 г. на хутары Паянтрый паблізу вёскі Асіпавічы Драгічынскага раёна ў сялянскай сям’і[1]. Бацька працаваў у калгасе трактарыстам, маці Алена Міхайлаўна была перадавой даяркай[2]. Брат мовазнаўца Васіля Сянкевіча (нар. 1959)[2]. Скончыў мясцовую сярэднюю школу, у 1975 годзе Пінскае вучылішча механізацыі меліярацыйных работ, у 1982 годзе Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна[1]. У 1982—1995 гг. працаваў настаўнікам пачатковых класаў у брэсцкіх школах. З 1995 г. — асістэнт, потым — старшы выкладчык кафедры рускай і беларускай моў з методыкай выкладання псіхолага-педагагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тэмамі яго навуковых даследаванняў сталі методыка літаратурнага чытання ў пачатковых класах і развіццё творчых здольнасцей малодшых школьнікаў[1]. З 1996 г. М. Сянкевіч з’яўляецца кіраўніком літаратурнага аб’яднання «Зараніца» пры газеце «Заря» і Брэсцкім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі. У абласной газеце «Народная трыбуна» вядзе рубрыку «Матчына мова»[1]. ТворчасцьСвой шлях у літаратуру Мікола Сянкевіч пачынаў з паэзіі. Першы яго верш апублікаваны ў 1982 г. у абласной газеце «Заря». Пазней малады паэт друкаваўся ў абласных і рэспубліканскіх выданнях, у зборніках «Дзень паэзіі», «Брэсцкія карані», «Паэзія Берасцейшчыны» i інш. Асобна вершы М. Сянкевіча апублікаваны ў кнізе пад назвай «Мае пракосы» (2007). У сваіх творах паэт ішоў ад уласнага, зведанага, перажытага, узнімаў важныя надзённыя праблемы сучаснага жыцця[1]. У цяперашні час Мікалай Іванавіч аддае перавагу прозе. Выдаў кнігі прозы «Усё як было» (1997) «Хутар Паянтрый» (2002), «Незваротны шлях» (2012)[1]. УзнагародыЛаўрэат «Мядовай прэміі» (2016)[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia