Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч (нар. 1953)
Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч (14 студзеня 1953, в. Валішча, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць — 6 чэрвеня 2022, Брэст) — беларускі лінгвіст, выкладчык, перакладчык, навуковец, паэт. Кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт. БіяграфіяНарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў вёсцы Валішча Пінскага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ў 1974 годзе. Кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт. За час працы на факультэце працаваў намеснікам дэкана, дэканам філалагічнага факультэта, у 1993—1995 гадах працаваў на кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі факультэта гуманітарных навук Будапешцкага ўніверсітэта імя Лоранда Этвеша (Венгрыя). З ліпеня 2013 года — дацэнт на кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі БрДУ імя Пушкіна. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Памёр 6 чэрвеня 2022 года ў Брэсце. Пахаваны на Паўночных могілках пад Брэстам[1]. ДзейнасцьЗаймаўся навукова-даследчыцкай і літаратурнай дзейнасцю. Аўтар вершаваных зборнікаў «Жыццёвае веры прадзіва» (2006), «Святло дарогі» (2010), «Вясновы роздум» (Брэст, 2020), кнігі перакладаў «Такая тонкая размовы ніць» (2013)[2]. УзнагародыЛаўрэат Мядовай прэміі за зборнік «Вясновы роздум» (2019)[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia