Кастусь Жмінько
Кастусь (Канстанцін Фёдаравіч) Жмінько (17 лютага 1941, в. Пугачова, Брэсцкі раён — 13 красавіка 2015, Брэст) — беларускі паэт, мастак. БіяграфіяНарадзіўся ў рабоча-сялянскай сям’і. Скончыў у Брэсце СШ № 4. Працаваў на будоўлях электрамантажнікам. Служыў электрыкам-падводнікам у ВМФ СССР. Пасля службы працаваў мастаком кінатэатраў горада, мытнікам[1]. Вучыўся на факультэце мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, які скончыў у 1967. Накіраваны на службу ў праваахоўчыя органы. У ліст. 1994 у званні палкоўніка з пасады начальніка аддзела абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў выйшаў на пенсію[1]. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2008 года[1]. Памёр 13 красавіка 2015 года ў Брэсце. Пахаваны на могілках каля Камяніцы-Журавецкай Брэсцкага раёна[1]. ТворчасцьПаасобныя творы друкаваліся ў перыёдыцы з 1970-х, а таксама ў калектыўных зборніках «Берасцейскія карані» (1993), «Дзядзінец» (1999, зборнік паэзіі Брэстчыны), «Верш на Свабоду» (2002), «3 прыродаю зліўшыся душою» (2002), «Белавежская пушча ў духоўнай і культурнай спадчыне беларусаў» (2003). Аўтар кніг паэзіі «Між вамі» (1999), «Кастусь казаў» (2008), «Наканаваны неспакой» (2008), «Час палыноў і ранетаў» (Брэст, 2011)[1]. У вольным часе маляваў пейзажы. УзнагародыУзнагароджаны ганаровымі граматамі, шэрагам медалёў, імя занесена ў «Кнігу гонару» МУС БССР. Лаўрэат мядовай літаратурнай прэміі ад Міколы Папекі (вядро мёду) за зборнікі паэзіі «Кастусь казаў» і «Наканаваны неспакой»[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia