Мікіта Ільіч Талстой
Мікіта Ільіч Талсто́й[4] (руск.: Никита Ильич Толстой; 15 красавіка 1923 — 27 чэрвеня 1996) — савецкі і расійскі мовазнавец, славіст, фалькларыст, доктар філалагічных навук (1972), прафесар (1973), акадэмік Акадэміі навук СССР (1987). Член Аўстрыйскай акадэміі навук, Македонскай акадэміі навук і мастацтваў. Замежны член НАН Беларусі (1995)[5]. БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Вршац Каралеўства Югаславія (зараз у Сербіі). Праўнук Л. М. Талстога, сын І. І. Талстога. У 1941 годзе скончыў Першую руска-сербскую гімназію ў Бялградзе. У 1941—1944 гадах удзельнічаў у партызанскім руху ў Югаславіі, у 1944 годзе добраахвотна ўступіў у Савецкую Арміі і ў 1944—1945 гадах прымаў удзел у баях Вялікай Айчыннай вайны (перакладчык, сувязны, удзельнічаў у фарсіраванні Цісы, у баях каля возера Балатан, пад Будапештам і Венай[6]). У 1945 годзе разам з бацькамі прыехаў у СССР і паступіў на філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучань В. У. Вінаградава. Універсітэт скончыў у 1950 годзе. У 1953 годзе скончыў аспірантуру і ў 1954 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Краткие и полные прилагательные в старославянском языке» (навуковы кіраўнік С. Б. Бернштэйн). У 1952—1956 гадах выкладаў у Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных адносін. З 1954 года М. І. Талстой працаваў у Інстытуце славяназнаўства Акадэміі навук СССР (сучасны Інстытут славяназнаўства Расійскай акадэміі навук): малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара. Адначасова з 1968 года выкладаў у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, прафесар кафедры рускай мовы філалагічнага факультэта ў 1976—1987[6] гадах. У 1972 годзе ў Леніградскім універсітэце[7] абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Опыт семантического анализа славянской географической терминологии». Акадэмік аддзялення літаратуры і мовы АН СССР/РАН (1987, член-карэспандэнт з 1984 года)[6]. У 1988—1996 гадах намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення літаратуры і мовы Расійскай акадэміі навук, у 1992—1996 гадах член Прэзідыума РАН. Навуковая і грамадская дзейнасцьАўтар больш за 750 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[8]. Навуковыя працы ў галіне гісторыі славянскіх літаратурных моў, гістарычнай лексікалогіі славянскіх моў, славянскай дыялекталогіі і тапанімікі, этналінгвістыкі і этнаграфіі. У 1962—1965 гадах і 1974—1981 гадах узначальваў экспедыцыі па вывучэнні гаворак і традыцыйнай духоўнай культуры Беларускага Палесся. У 1994—1996 гадах старшыня Савета Расійскага гуманітарнага навуковага фонду[8]. Галоўны рэдактар часопісаў «Вопросы языкознания» (1993—1996) і «Живая старина» (1994—1996), член рэдакцыйных калегій іншых часопісаў, серыйных выданняў і зборнікаў[7]. Член шэрагу ўрадавых саветаў і камісій. Сярод апублікаванага: «Лексика Полесья. Материалы для „Полесского диалектного словаря“» (1968), «Полесье: Лингвистика. Археология. Топонимика» (1968), «Полесский этнолингвистический сборник» (соавт., 1983), «Полесье и этногенез славян» (1983), «Язык и народная культура: очерки по славянской мифологии и этнолингвистике» (1995). Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia