Старая Мільча (Гомель)
Старая Мільча — былая вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці, якая ўвайшла ў 1983 у склад горада Гомеля. Размяшчалася на заходняй ускраіне горада. ГісторыяУзнікла ў XVII ст. на месцы выселкаў або хутароў. Назва вёскі, верагодна, звязана з назвай невялікай ракі Мільчанкі (Мільча, Случ-Мільча), якая працякала на поўдзень у бок вёскі Давыдаўка і брала пачатак у непраходным балоце (цяпер асушана), якое было натуральнай мяжой паміж Старай Мільчай і стараверскай слабадой Новай Мільчай. На карце акрэснасцяў мястэчка Гомель 1838 года, вёска пазначана пад назвай «Мильча Попова».[1] У 1910 годзе ў весцы 136 двароў і 819 жыхароў.[2] У 1927—1931 гадах — цэнтр Старамільчанскага сельсавета, у 1937—1954 —у складзе Мільчанскага, у 1954—1983 - Красненскага сельсаветаў Гомельскага раёна. У цяперашні час тэрыторыя былой вёскі прымыкае да заходняга прамысловага вузла горада (вуліцы Янкі Купалы, Чарнышэўскага, Паўкруглая, Ліцейная, Западны Блокпост). Забудавана індывідуальнымі дамамі сядзібнага тыпу. Літаратура
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia