Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці БССР
Міністэ́рства мясно́й і мало́чнай прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята мясной і малочнай прамысловасці БССР. У 1953 годзе міністэрства разам з міністэрствамі лёгкай і харчовай прамысловасці аб’яднаны ў адзінае Міністэрства лёгкай і харчовай прамысловасці БССР. З 1954 года — Міністэрства прамысловасці мясных і малочных прадуктаў БССР. У 1957 годзе яго дзейнасць была спынена[1] i на яго базе было ўтворана Упраўленне мясной і малочнай прамысловасці СНГ БССР. У 1962 годзе Упраўленне падзелена на Упраўленне мясной прамысловасці і Упраўленне малочнай прамысловасці. У 1965 годзе на іх базе зноў ўтворана Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці БССР. У 1985 годзе міністэрства ліквідавана. Кіраўніцтва галіной перададзена Дзяржаграпраму БССР. Структура на 1974 год
Міністры
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia