Міністэрства лясной прамысловасці БССР
Міністэ́рства лясно́й прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята лясной прамысловасці БССР пад назвай Міністэрства лясной прамысловасці БССР. ГісторыяУ 1948 годзе ведамства атрымала найменаванне Міністэрства лясной і папяровай прамысловасці БССР[1], затым у 1951 годзе яму была вернутая старая назва. З 1953 года зноў Міністэрства лясной і папяровай прамысловасці БССР. У 1957 годзе было скасавана[2], у 1965 годзе было адноўлена под назвай Міністэрства лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР. У ліпені 1968 года адбыўся падзел ведамства на Міністэрства лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР і Міністэрства цэлюлозна-папяровай прамысловасці СССР. 20 жніўня 1986[3] года зноў атрымала найменне Міністэрства лясной, цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР. 13 мая 1988 года ведамства атрымала назву Міністэрства лясной прамысловасці БССР[4]. 20 лютага 1991 года Пастановай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 618-ХII Міністэрства было скасавана. Структура на 1974 год
Міністры
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia