Міністэрства саўгасаў БССР
Міністэ́рства саўга́саў (саве́цкіх гаспада́рак) Белару́скай ССР — саюзна-рэспубліканскае міністэрства, было ўтворана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 15 лютага 1947 года, які ўсклаў на яго кіраўніцтва збожжавымі, агародніннымі і жывёлагадоўчымі саўгасамі, якія знаходзіліся ў веданні Міністэрства земляробства, Міністэрства жывёлагадоўлі і Міністэрства тэхнічных культур Беларускай ССР. У адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 24 красавіка 1953 года Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства саўгасаў, Міністэрства меліярацыі, Міністэрства лясной гаспадаркі, упраўленні сельскага і калгаснага будаўніцтва пры Савеце Міністраў БССР і ўпраўленне па справах калгасаў пры Савеце Міністраў БССР аб’яднаны ў адно Міністэрства сельскай гаспадаркі і нарыхтовак БССР. Неўзабаве было адноўлена Пастановай Савета Міністраў БССР за № 1348 ад 16 лістапада 1953 года (з Галоўнага ўпраўлення саўгасаў МСГіН БССР). Было скасавана ў 1957 годзе, яго функцыі былі перададзеныя Міністэрству сельскай гаспадаркі[1]. Міністры
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia