Надзея Валер’еўна Скардзіна
Надзе́я Вале́р’еўна Скардзі́на (27 сакавіка 1985, Ленінград, РСФСР) — беларуская біятланістка, алімпийская чэмпіёнка ў эстафеце на Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2018). БіяграфіяБронзавая прызёрка Чэмпіянату свету па біятлоне ў эстафеце. Удзельніца Алімпійскіх гульняў, прызёрка Кубка свету па біятлоне. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы ў індывідуальнай гонцы на 15 км. 29.11.2017 Надзея Скардзіна выйграла індывідуальную гонку на 15 км на першым этапе Кубка свету 2017/18, што праходзіў у шведскім Эстэрсундзе. Падчас наступнай 15-кіламетровай гонкі 11.1.2018 ў нямецкім Рупольдзінгу Надзея Скардзіна фінішавала сёмай. Але гэтага аказалася дастаткова, каб утрымаць першае месца агульнага заліку, і беларуска здабыла малы Крышталёвы глобус. 29 кастрычніка 2020 года Надзея падпісала ліст спартсменаў супраць гвалту і за адстаўку А. Лукашэнка[1] Агульны залік Кубка свету
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia