Новае жыццё (навагрудская раённая газета)
«Новае жыццё» — раённая газета Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Выдаецца 2 разы на тыдзень, у сераду і суботу, на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт і Навагрудскі раённы Савет дэпутатаў[1]. Рэдакцыя размяшчаецца ў горадзе Навагрудку па вуліцы Міцкевіча, 10[2]. Заснавана ў 1939 годзе пад назвай «Звязда» як орган Часовага ўпраўлення Навагрудскай вобласці і горада Навагрудка, затым Часовага ўпраўлення Навагрудскай вобласці і павета, Часовага ўпраўлення Навагрудка і Навагрудскага павета, Навагрудскага павятовага камітэта КП(б)Б і павятовага выканаўчага камітэта. З 20 лютага 1940 да 20 чэрвеня 1941 года орган Навагрудскага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Баранавіцкай вобласці[1]. У час Вялікай Айчыннай вайны была органам Навагрудскага падпольнага райкама КП(б)Б. Выходзіла ў 1943–1944 гадах. Вядома 7 нумароў (№ 13, 14 за 1943; № 8–12 за 1944) за перыяд з 27 лістапада 1943 да 27 чэрвеня 1944 года на рускай мове. Загаловак № 8 за 1 мая 1944 года на беларускай мове[1]. Пасля вызвалення БССР выдавалася пад той самай назвай. У маі 1962 года назва зменена на «Новае жыццё». Са жніўня 1966 года друкавалася як орган Навагрудскага райкама КПБ, раённага і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных (Саветы народных дэпутатаў з 1977) Гродзенскай вобласці[1]. КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia