Оскар (кінапрэмія, 2004)

Оскар
Дата 29 лютага 2004
Месца
oscars.org/oscars/ceremo…
← 75-я77-я→

76-я цырымонія ўручэння прэміі «Оскар» за заслугі ў вобласці кінематографа за 2003 год адбылася 29 лютага 2004 года ў тэатры «Кодак» (Галівуд, Лос-Анджэлес)[1].

Узнагароды прысуджаліся ў 24 катэгорыях. Лідарам па колькасці ўзнагарод, а таксама пераможцам у намінацыях «Найлепшы фільм» і «Найлепшая рэжысура» стаў фільм «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля» рэжысёра Пітэра Джэксана. Сярод іншых пераможцаў «Гаспадар мораў: На краі Зямлі» і «Таямнічая рака» ўдастоіліся дзвюх статуэтак, карціны «Два жаўнеры», «Монстр», «Нашэсце варвараў», «Туман вайны», «У пошуках Нэма», «Халодная гара», «Харві Крампет», «Цяжкасці перакладу» і «Чарнобыльскае сэрца» атрымалі па адной узнагародзе.

Лаўрэаты і намінанты

Статыстыка

Асноўныя катэгорыі

Катэгорыі Лаўрэаты і намінанты
Найлепшы фільм Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля» (Бары М. Осбарн, Пітэр Джэксан, Фрэн Уолш)
«Гаспадар мораў: На краі Зямлі» (Сэмюэл Голдвін мал., Пітэр Уір, Дункан Хендэрсан)
«Таямнічая рака» (Роберт Лорэнз, Джудзі Хойт, Клінт Іствуд)
«Фаварыт» (Кэтлін Кенэдзі, Фрэнк Маршал, Гэры Рос)
«Цяжкасці перакладу» (Рос Кац, Сафія Копала)
Найлепшая рэжысура Пітэр Джэксан Пітэр Джэксан — «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля»
Клінт Іствуд — «Таямнічая рака»
Сафія Копала — «Цяжкасці перакладу»
Фернанду Мейрэліш — «Горад Бога»
Пітэр Уір — «Гаспадар мораў: На краі Зямлі»
Найлепшая мужчынская роля Шон Пен Шон Пен — «Таямнічая рака» (за ролю Джымі Маркума)
Джоні Дэп — «Піраты Карыбскага мора: Праклён „Чорнай пярліны“» (за ролю Джэка Вераб’я[en])
Бен Кінгслі — «Дом з пяску і туману» (за ролю Масуда Аміра Берані)
Джуд Лоу — «Халодная гара» (за ролю Інмана)
Біл Мюрэй — «Цяжкасці перакладу» (за ролю Боба Харыса)
Найлепшая жаночая роля Шарліз Тэрон Шарліз Тэрон — «Монстр» (за ролю Эйлін Уорнас[en])
Кейша Касл-Х’юз — «Яздок на кіце» (за ролю Пайкеа)
Даян Кітан — «Штосьці трэба даць» (за ролю Эрыкі Бары)
Саманта Мортан — «У Амерыцы» (за ролю Сары Саліван)
Наомі Уотс — «21 грам» (за ролю Крысціны Пек)
Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм У пошуках Нэма «У пошуках Нэма» (Эндру Стэнтан)
«Братка медзведзяня» (Ааран Блэйз, Роберт Уокер)
«Трыа з Бельвіля» (Сільвен Шомэ)
Найлепшы фільм на замежнай мове Канада «Нашэсце варвараў[en]» (Канада), рэж. Дэні Аркан
Чэхія «Жэляры[en]» (Чэхія), рэж. Онджэй Троян[en]
Швецыя «Зло[en]» (Швецыя), рэж. Мікаэль Хофстром[en]
Японія «Прыцемкавы самурай[en]» (Японія), рэж. Ёдзі Ямада[en]
Нідэрланды «Сёстры-блізняты[en]» (Нідэрланды), рэж. Бен Сомбагаарт[en]

Крыніцы

  1. The 76th Academy Awards | 2004 (англ.). Сайт прэміі «Оскар». Праверана 18 красавіка 2025.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya