Дату ўручэння прэміі перанеслі на нязвыкла позні тэрмін з-за супадзення з датай правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў. Вядучым цырымоніі другі раз стаў комік Джымі Кімэл[en]. З 20 лютага 2018 года на працягу тыдня болей за пяць тысяч членаў амерыканскай кінаакадэміі галасавалі, прычым як анлайн, так і традыцыйна запаўняючы папяровыя бюлетэні. З наступнага года арганізатары пяройдуць да поўнага анлайн-галасавання.[3]
Многія зоркі выйшлі на чырвоную дарожку са значкамі руху па абароне жанчын ад сэксуальных дамаганняў «Time’s Up[en]», актрыса Эма Уотсан зрабіла такую тату.[4]
Кінакрытык Аляксандр Паўлаў адзначыў, што Гільерма дэль Тора цалкам можа быць цікавым рэжысёрам і здымаць фільмы без аглядкі на грамадскую думку, але цяперашні фільм ён здымаў для таго, каб нарэшце атрымаць доўгачаканую ўзнагароду[6]:
Гэты фільм, як гэта ні дзіўна, пад якім бы соўсам яго ні падавалі, суперпаліткарэктны, там усё гэта прагаворваецца на раз.