Оскар (кінапрэмія, 2025)
97-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі Амерыканскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук «Оскар» за заслугі ў галіне кінематографа за 2024 год адбылася 2 сакавіка 2025 года. Гэта другая цырымонія, на якой прэміі будуць уручацца з улікам «стандартаў рэпрэзентацыі і ўключэння»[1]. Мэта гэтых стандартаў — прадстаўленне шырэйшых магчымасцяў для працаўладкавання ў акцёрскім складзе, здымачнай групе, студыйным навучанні і стажыроўках недастаўленых расавых і этнічных груп, жанчын, прадстаўнікоў ЛГБТК+, асоб з кагнітыўнымі ці фізічнымі недахопамі, глухіх ці са слабым слыхам[2]. Акрамя таго, у сакавіку 2025 года набудзе моц яшчэ адно правіла, прынятае для абароны пракату ад экспансіі стрымінгавых сэрвісаў: каб атрымаць прэмію, фільмы павінны будуць ісці ў кінатэатрах не менш за тыдзень. Пракат павінен скончыцца 24 студзеня 2025 года[3]. Першых гіпатэтычных прэтэндэнтаў на «Оскар-2025» пачалі называць не пазней за люты 2024 года. У якасці вядучага цырымоніі ўпершыню выступіў амерыканскі комік ірландскага паходжання і тэлевядучы Конан О’Браен. Спіс лаўрэатаў і намінантаўАсноўныя катэгорыіКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia