91-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар » за заслугі ў вобласці кінематографа за 2018 год адбылася 24 лютага 2019 года ў тэатры «Долбі » у Лос-Анджэлесе .[ 1] Упершыню з 1996 года на «Оскар» быў вылучаны фільм ад Беларусі — драма «Хрусталь » рэжысёра Дар’і Жук [ru] ,[ 2] але ў выніку ў спіс намінантаў на «Найлепшы фільм на замежнай мове » не трапіў.[ 3] У сваю чаргу расійскі оскараўскі камітэт вылучыў на кінапрэмію ад Расіі мастацкую стужку «Сабібор [ru] », але і яна не трапіла ў канчатковы спіс намінантаў.[ 4]
Цырымонія ўручэння прэміі прайшла без вядучага, а прамова пераможцы не павінна была быць даўжэй за 45 секунд.[ 5] Брытанскі гурт «Queen » выступіў разам са спеваком Адамам Ламбертам [en] , а Брэдлі Купер і Лэдзі Гага падняліся на сцэну, каб разам выканаць «Shallow [en] » на ўручэнні прэміі.[ 6] Самым шыкоўным на «Оскары» стаў нарад Лэдзі Гагі, якая з’явілася на чырвонай дарожцы ў доўгай чорнай сукенцы «Alexander McQueen» і калье з адным з самых буйных брыльянтаў у свеце ад «Tiffany» коштам больш за 40 мільёнаў долараў.
Спіс лаўрэатаў і намінантаў
Асноўныя катэгорыі
Катэгорыі
Лаўрэаты і намінанты
Найлепшы фільм
«Зялёная кніга » (Джым Берк , Чарлз Б. Веслер , Браян Кары , Пітэр Фарэлі і Нік Валелонга )[ 7]
«Багемская рапсодыя » (Грэм Кінг )
«Зорка нарадзілася » (Біл Гербер , Брэдлі Купер і Лінет Хоўэл Тэйлар )
«Рома » (Габрыэла Радрыгес і Альфонса Куарон )
«Улада » (Дэдэ Гарднер , Джэрэмі Кляйнер , Адам Мак-Кей і Кевін Месік )
«Фаварытка » (Сесі Дэмпсі , Эд Гіні , Лі Магідэй і Ёргас Лантымас )
«Чорная пантэра » (Кевін Файгі )
«Чорны кланавец » (Шон Мак-Кіттрык , Джэйсан Блюм , Рэйманд Мэнсфілд , Джордан Піл і Спайк Лі )
Найлепшая рэжысёрская праца
Альфонса Куарон — «Рома »
Найлепшы акцёр
Рамі Малек — «Багемская рапсодыя » (за ролю Фрэдзі Меркуры )
Крысціян Бейл — «Улада [en] » (за ролю Дзіка Чэйні )
Уілем Дэфо — «На парозе вечнасці [en] » (за ролю Вінцэнта ван Гога )
Брэдлі Купер — «Зорка нарадзілася [en] » (за ролю Джэксана Мэйна)
Віга Мортэнсен — «Зялёная кніга » (за ролю Фрэнка Валелонгі [en] )
Найлепшая актрыса
Алівія Колман — «Фаварытка » (за ролю каралевы Ганны )
Яліца Апарысіа [en] — «Рома » (за ролю Клеа)
Глен Клоўз — «Жонка [en] » (за ролю Джаан Каслман)
Лэдзі Гага — «Зорка нарадзілася [en] » (за ролю Элі)
Меліса Мак-Карці — «Ці зможаце вы мне дараваць? [en] » (за ролю Лі Ізраэль)
Найлепшы акцёр другога плана [en] Узнагароду ўручалі Шарліз Тэрон і Дэніэл Крэйг [en]
Махершала Алі — «Зялёная кніга »
Найлепшая актрыса другога плана [en]
Рэджына Кінг — «Калі б Біл-стрыт магла загаварыць [en] »
Эма Стоўн — «Фаварытка »
Найлепшы арыгінальны сцэнарый [en]
«Зялёная кніга »
Найлепшы адаптаваны сцэнарый [en]
Спайк Лі — «Чорны кланавец [en] »
Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм
«Чалавек-павук: Праз сусветы » (Боб Персікеці [en] , Пітэр Рамзі [en] і Родні Ротман [en] )
Найлепшы фільм на замежнай мове
«Рома » , (Мексіка ), рэж. Альфонса Куарон [ 8]
«Капернаум [ar] » (Ліван )
«Халодная вайна », (Польшча )
«Работа без аўтарства [de] », (Германія )
«Крамныя зладзеі », (Японія )
Іншыя катэгорыі
Крыніцы
Спасылкі
Асноўныя ўзнагароды Спецыяльныя ўзнагароды Колішнія ўзнагароды Цырымоніі ўзнагароджання Спісы прэтэндэнтаў на прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове Іншае