Оскар (кінапрэмія, 2010)

Оскар
Дата 7 сакавіка 2010
Месца
oscars.org/oscars/ceremo…
← 81-я83-я→

82-я цырымонія ўручэння прэміі «Оскар» за заслугі ў вобласці кінематографа за 2009 год адбылася 7 сакавіка 2010 года ў тэатры «Кодак» (Галівуд, Лос-Анджэлес)[1].

Лаўрэаты і намінанты

Катэгорыі Лаўрэаты і намінанты
Найлепшы фільм Уладар буры «Уладар буры» (Кэтрын Бігелоу, Марк Боал, Нікалас Шарцье, Грэг Шапіра)
«Аватар» (Джэймс Кэмеран, Джон Ландау)
«Бясслаўныя вырадкі» (Лоўрэнс Бендэр)
«Выхаванне пачуццяў» (Фінола Дваер, Аманда Поўзі)
«Мне б у неба» (Дэніэл Дубіцкі, Айван Райтман, Джэйсан Райтман)
«Нябачны бок» (Джыл Нетэр, Эндру Косаў, Бродэрык Джонсан)
«Раён № 9» (Пітэр Джэксан, Кэралін Канінгем)
«Скарб» (Лі Дэніэлс, Сара Сігел-Магнес, Гары Магнес)
«Сур’ёзны чалавек» (Браты Коэн)
«Уверх» (Джонас Рывер)
Найлепшая рэжысура Кэтрын Бігелоу Кэтрын Бігелоу — «Уладар буры»
Лі Дэніэлс — «Скарб»
Джэймс Кэмеран — «Аватар»
Джэйсан Райтман — «Мне б у неба»
Квенцін Таранціна — «Бясслаўныя вырадкі»
Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм Уверх «Уверх» (Піт Доктэр)
«Караліна ў Краіне Кашмараў» (Генры Сялік)
«Неверагодны містар Фокс» (Уэс Андэрсан)
«Прынцэса і лягушка» (Рон Клементс, Джон Маскер)
«Таямніца Келза» (Том Мур)
Найлепшы фільм на замежнай мове Аргенціна «Таямніца ў іх вачах[en]» (Аргенціна), рэж. Хуан Хасе Кампанелья[en]
Ізраіль «Аджамі[en]» (Ізраіль), рэж. Скандэр Копці[en], Ярон Шані[fr]
Германія «Белая стужка» (Германія), рэж. Міхаэль Ханэке
Перу «Малако смутку[en]» (Перу), рэж. Клаўдзія Льёса[en]
Францыя «Прарок[en]» (Францыя), рэж. Жак Адзіяр

Крыніцы

  1. The 82nd Academy Awards | 2010 (англ.). Сайт прэміі «Оскар». Праверана 9 красавіка 2025.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya