Павел Емяльянавіч Купрыянаў
Павел Емяльянавіч Купрыя́наў (1908— 8 лістапада 1936) — удзельнік Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, Герой Савецкага Саюза (1936). БіяграфіяП. Я. Купрыянаў нарадзіўся ў вёсцы Старынцы Дрысенскага павета Віцебскай губерні (зараз у Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі)[2]. Працаваў на чыгуначнай станцыі Адашава[2]. У Чырвонай Арміі з 1929 г. Скончыў школу малодшых камандзіраў. Служыў камандзірам танка ў 4-й асобнай механізаванай брыгадзе Беларускай ваеннай акругі. З кастрычніка 1936 г. удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў. Працаваў інструктарам па падрыхтоўцы механікаў-вадзіцеляў танка[2]. У якасці камандзіра танка 29 кастрычніка 1936 г. прымаў удзел у першым у свеце танкавым баі ў 30 км ад Мадрыда. Вызначыўся пад Мадрыдам. Танк Купрыянава знішчыў 2 варожыя танкі, 8 гармат і некалькі ўзводаў пяхоты. Загінуў у баі на ўскрайку Мадрыда 08.11.1936 г. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia