Сігізмунд Аляксандравіч Леванеўскі
Сігізмунд Аляксандравіч Леванеўскі (руск.: Сигизму́нд Алекса́ндрович Леване́вский; 1902, Санкт-Пецярбург — 13 жніўня 1937, раён Паўночнага полюса) — савецкі лётчык, Герой Савецкага Саюза (20.04.1934). Член Камуністычнай партыі з 1934 года. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і польскага рабочага. Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 быў у Чырвонай гвардыі, у 1918 годзе служыў у харчаатрадзе. З 1919 года ў Чырвонай Арміі, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне 1918—1920, камандаваў ротай і батальёнам. Пасля вайны начальнік штаба і памочнік камандзіра палка. У 1925 годзе скончыў Севастопальскую школу марскіх лётчыкаў, затым працаваў інструктарам у розных авіяцыйных школах. З 1933 года служыў у Галоўпаўночмаршляху, здзейсніў некалькі далёкіх пералётаў. У красавіку 1934 года ўдзельнічаў у аперацыі па выратаванні людзей з патанулага парахода «Чэлюскін». У 1936 годзе здзейсніў пералёт Лос-Анджэлес (ЗША) — Масква (19 тыс. км). 12 жніўня 1937 года на самалёце Н-209, маючы на борце 6 чалавек экіпажа, стартаваў пад Масквой з задачай пераляцець праз Паўночны полюс ў ЗША. А 17 гадз. 53 хв. 13 жніўня сувязь з самалётам, якія трапілі ў цяжкія метэаралагічныя ўмовы, спынілася. Пошук апынуўся беспаспяховым, экіпаж загінуў. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia