Дзмітрый Рыгоравіч Паўлаў
Дзмі́трый Рыго́равіч Па́ўлаў (руск.: Дмитрий Григорьевич Павлов; 4 лістапада 1897, в. Паўлава Калагрыўскага р-на, Кастрамская вобласць, Расія — 22 ліпеня 1941) — савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1937), генерал арміі (1941). БіяграфіяНарадзіўся ў 1897 годзе. У расійскай арміі з 1914 года, удзельнік Першай сусветнай вайны. У Чырвонай арміі з 1919 года, удзельнік грамадзянскай вайны. Скончыў 24‑ю пяхотную Омскую імя III Камуністычнага Інтэрнацыянала школу каманднага састава (1922), Ваенную акадэмію РСЧА імя М. В. Фрунзэ (1928), акадэмічныя курсы пры Ваенна-тэхнічнай акадэміі РСЧА (1931). У 1931—1933 гадах камандзір механізаванага палка ў Гомелі, у 1934—1936 — асобнай механізаванай брыгады ў Бабруйску. Член ЦВК БССР у 1935—1936 гадах. Удзельнік вайны ў Іспаніі ў 1936—1937 гадах, камандзір танкавай брыгады. З 1937 года начальнік Аўтабранятанкавага ўпраўлення РСЧА, арганізатар стварэння танка Т-34. Удзельнік савецка-японскага ўзброенага канфлікту на р. Халхін-Гол (Манголія) у 1939 годзе, савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. 3 7 чэрвеня 1940 года камандуючы войскамі Беларускай асобай ваеннай акругі (з 11 ліпеня 1940 года — Заходняя асобая ваенная акруга). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1940 года. Сумесна з камісіяй ЦК КП(б)Б распрацоўваў меры па павышэнні пільнасці і мабілізацыйнай гатоўнасці ў прыгранічных раёнах, прынятыя 17 мая 1941 года Бюро ЦК КП(б)Б. Аднак Іосіф Сталін забараніў іх ажыццявіць[1]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны з 22 чэрвеня да 2 ліпеня 1941 года камандуючы войскамі Заходняга фронту. Пасля цяжкіх паражэнняў сваіх войск быў арыштаваны і Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР адхілены ад пасады. Абвінавачаны спачатку ў ваенным загаворы і дзяржаўнай здрадзе, потым — у халатнасці і невыкананні службовых абавязкаў. 22 ліпеня 1941 года прысуджаны да пакарання смерцю і расстраляны. Рэабілітаваны 31 ліпеня 1957 года. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia