Фёдар Кузьміч Каўроў
Фёдар Кузьміч Каўроў (1912, вёска Пасуддзева, Горацкі павет, цяпер Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — 9 ліпеня 1937) — Герой Савецкага Саюза (1937). БіяграфіяБеларус. З 1931 года ў Данбасе. У Чырвонай Арміі з 1934 г. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—1939 гг. на баку рэспубліканцаў, камандзір танка. Вызначыўся пры баях каля Гвадалахары і Тэруэля. Загінуў у баі 09.07.1937 г. За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку, малодшаму камандзіру Каўрову Фёдару Кузьмічу 28 кастрычніка 1937[1] пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі. ПамяцьІмем Фёдара Кузьміча Каўрова названа Сватошыцкая 8-гадовая школа Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia