І. П. Мазурук нарадзіўся ў горадзе Брэст-Літоўск Гродзенскай губерні (цяпер горад Брэст у Беларусі). З 1915 г. жыў у горадзе Льгоў (цяпер у Курскай вобласціРасіі), дзе скончыў пачатковую школу. У 1919—1920 гг. працаваў на чыгуначнай станцыі Льгоў. У 1923—1924 гг. працаваў у Ліпецку, у 1926—1927 гг. намеснік загадныка агітацыйна-прапагандыстскім аддзелам Арлоўскага гаркама партыі[1].
У Чырвонай Арміі з 1927 года. У 1928 г. скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу ВПС, у 1929 г. — Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў і быў дэмабілізаваны[1]. У 1930—1938 гг. І. П. Мазурук камандзір атрада Грамадзянскага паветранага флоту і Упраўлення Паўночнага марскога шляху. Асабліва вызначыўся ў якасці камандзіра самалёта ТБ-3 падчас высадкі першай дрэйфуючай палярнай станцыі «Паўночны полюс-1» у 1937 годзе. У 1938—1941 гг. начальнік палярнай авіяцыі.
У 1939 г. І. П. Мазурук скончыў Курсы ўдасканалення каманднага саставу пры Ваенна-паветранай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага. Падчас савецка-фінляндскай вайны ў снежні 1939 — сакавіку 1940 г. у якасці камандзіра асобнай эскадрыллі начных бамбардзіроўшчыкаў, на самалёце ТБ-3 зрабіў некалькі баявых вылетаў[1]. З 1943 г. камандзір авіядывізіі і намеснік начальніка трасы Аляска — Сібір па дастаўцы самалётаў у СССР па ленд-лізу з ЗША. Пасля вайны зноў на пасадзе начальніка Упраўлення Паўночнага марскога шляху і адначасова начальнік Упраўлення Палярнай авіяцыі. У 1947—1953 гг. І. П. Мазурук намеснік начальніка НДІ Грамадзянскага паветранага флоту. З лістапада 1949 года — начальнік лётнай інспекцыі — намеснік начальніка Упраўлення Палярнай авіяцыі.
З лютага 1953 г. генерал-маёр І. П. Мазурук у запасе. У 1955—1956 гг. узначальваў лётны атрад 1-й савецкай Антарктычнай экспедыцыі. Здзейсніў 254 палёты на дрэйфуючыя станцыі «Паўночны полюс». У студзені 1956 года І. П. Мазурук першым у свеце здзейсніў пасадку самалёта Ан-2 на вяршыню айсберга ў Антарктыдзе.
Жыў у Маскве. Памёр 2 студзеня 1989 г. Пахаваны на Траекураўскіх могілках.
Долготович Б. Д. Адмиралы земли белорусской: биограф. справочник / Б. Д. Долготович; под ред. А. А. Римашевского. — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 90—91. — 98 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0821-0.(руск.)