Аляксей Сяргеевіч Благавешчанскі
![]() Аляксей Сяргеевіч Благавешчанскі (5 (18) кастрычніка 1909, г. Брэст — 25 мая 1994, г. Масква) — Герой Савецкага Саюза (14 лістапада 1938), генерал-лейтэнант авіяцыі (1943)[1], лётчык-выпрабавальнік 1-га класа (1950). БіяграфіяНарадзіўся 5 (18) кастрычніка 1909 года ў горадзе Брэст-Літоўск (цяпер — горад Брэст, Беларусь). Беларус. З 1914 года жыў у Курску. У 1927 годзе скончыў Курскі прамыслова-эканамічны тэхнікум. У войску з красавіка 1927 года. У 1928 годзе скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу ВПС, у 1929 годзе — Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Служыў у страявых частках ВПС (у Бранску), з 1933 года — у авіяцыі Ціхаакіянскага флоту. З верасня па снежань 1937 года — лётчык-выпрабавальнік Навукова-выпрабавальнага інстытута ВПС. Правёў шэраг выпрабавальных работ на знішчальніках І-5, І-15 і І-16. Са снежня 1937 года па жнівень 1938 года ўдзельнічаў у баях з японскімі захопнікамі ў Кітаі[1]. Быў камандзірам знішчальнай авіяэскадрыллі, затым — камандзірам знішчальнай авіягрупы. Здзейсніў 73 баявых вылетаў[1] на знішчальніку І-16, у 11 паветраных баях збіў асабіста 7 і ў складзе групы болей за 20[1] самалётаў праціўніка. З кастрычніка 1938 года па студзень 1939 года — зноў на лётна-выпрабавальнай працы ў Навукова-выпрабавальным інстытуце ВПС. Правёў шэраг выпрабавальных работ на знішчальніках І-153 і І-16. У 1939 годзе скончыў Курсы ўдасканалення каманднага складу пры Ваеннай акадэміі Генштаба. Камандаваў 54-й знішчальнай авіябрыгадай (у Ленінградскай ваеннай акрузе). Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў[1] на пасадзе камандзіра 54-й знішчальнай авіяцыйнай брыгады. Здзейсніў 39 баявых вылетаў на знішчальніку И-16, удзельнічаў у 3 паветраных баях. З красавіка 1940 г. камандаваў 60-й знішчальнай авіяцыйнай брыгадай, з жніўня таго ж года — камандзір 27-й авіяцыйнай дывізіі (у Закаўказскай ваеннай акрузе). Са студзеня 1941 года — намеснік камандуючага ВПС Далёкаўсходняга фронту. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у кастрычніку 1942-лютым 1945 — камандзір 2-га знішчальнага авіяцыйнага корпуса[1]. Корпус пад яго камандаваннем змагаўся на Калінінскім, Волхаўскім, Заходнім, Бранскім, 1-м Прыбалтыйскім, 3-м Беларускім і 1-м Украінскім франтах[1]. Удзельнічаў у Вялікалуцкай аперацыі, прарыве блакады Ленінграда, Ржэўска-Вяземскай і Арлоўскай аперацыях, вызваленні Беларусі і Літвы (Оршы, Віцебска, Мінска, Маладзечна, Ліды[1]), у Вісла-Одэрскай аперацыі. 9 лютага 1945 быў цяжка паранены (падарваўся на міне) на аэрадроме горада Любін (Польшча). Да мая 1945 года знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі. За час вайны здзейсніў 48 баявых вылетаў для ацэнкі паветранай абстаноўкі, удзельнічаў у 3 паветраных баях. У 1945—1947 — начальнік Вышэйшай афіцэрскай школы паветранага бою (у горадзе Люберцы). У 1947—1949 — памочнік камандуючага 7-й (з лютага 1949 г. — 62-й) паветранай арміяй СПА па страявой частцы (Бакінская акруга СПА). У 1949—1952 — начальнік Упраўлення выпрабаванняў самалётаў Дзяржаўнага Чырванасцяжнага навукова-выпрабавальнага інстытута (ГК НДІ ВПС), з красавіка 1952 па ліпень 1959 года — начальнік ГК НДІ ВПС. Браў удзел у дзяржаўных выпрабаваннях розных самалётаў, у тым ліку рэактыўных знішчальнікаў Ла-15, МіГ-15, МіГ-15УТІ, МіГ-17, МіГ-19 , СМ-12, СМ-50, рэактыўнага разведчыка Як-25Р, пасажырскага самалёта Іл-18. З красавіку 1960 генерал-лейтэнант авіяцыі А. С. Благавешчанскі — у запасе[1]. Працаваў у АКБ А. М. Тупалева: намеснікам начальніка (1962—1965), начальнікам лётна-выпрабавальнай базы (1965—1975), намеснікам галоўнага канструктара (1975—1983), вядучым канструктарам (1984—1985). Жыў у пасёлку Чкалаўскі (цяпер — у межах горада Шчолкава) Маскоўскай вобласці, затым — у Маскве. Памёр 25 мая 1994 года. Пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве. Узнагароды і званні
ПамяцьУ пасёлку Чкалаўскі (у межах горада Шчолкава Маскоўскай вобласці) на доме (вуліца Леніна, дом 1), у якім у 1950—1959 гадах жыў А. С. Благавешчанскі, устаноўлена мемарыяльная дошка. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia