Паліна Дзянісаўна Асіпенка
Паліна Дзянісаўна Асіпенка (25.9(8.10).1907, сяло Наваспасаўка, цяпер сяло Асіпенка, Бярдзянскі раён, Запарожская вобласць, Украіна — 11 мая 1939) — савецкая ваенная лётчыца, маёр (1939), Герой Савецкага Саюза (02.11.1938). Член КПСС з 1932. БіяграфіяСкончыла Качынскую авіяцыйную школу (1932), служыла ў вынішчальнай авіяцыі малодшым лётчыкам і камандзірам звяна. Устанавіла 5 міжнародных жаночых рэкордаў. Найбольш вядомыя беспасадкавы пералёты, зробленыя Асіпенка ў 1938 па маршрутах: Севастопаль — Еўпаторыя — Ачакаў — Севастопаль; Севастопаль — Архангельск (на гідрасамалёце было пройдзена 2416 км за 10 гадзін); Масква — раён Камсамольска-на-Амуры (24-25 верасня разам з В. С. Грызадубавай і М. М. Расковай за 26 гадз. 29 хв. была пройдзена адлегласць у 6450 км). Асіпенка загінула пры выкананні службовых абавязкаў. Пахавана на Краснай плошчы ля Крамлёўскай сцяны. Узнагароджана 2 ордэнамі Леніна і ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia