Палуніцы
Палуні́цы, Суніцы зялёныя[1][2] (Fragaria viridis) — невысокая кветкавая расліна сямейства ружавых від роду суніцы (Fragaria)[3]. Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым бурым карэнішчам, якая дасягае ў вышыню 5—20 см[3]. Сцябло тонкае, прамое, апушанае[3]. Лісце доўгачаранковае, трайчастае, па краі тупазубчастае, знізу пакрытае густымі валасінкамі; сярэдні лісцік — на кароткім чаранку, бакавыя — сядзячыя. «Вусы» кароткія ці зусім не ўтвараюцца[3]. Кветкі жаўтавата-белага колеру дыяметрам да 20 мм, двухполыя, на доўгіх кветаножках, у шчыткападобных суквеццях; чашалісцікі ланцэтападобныя; пялёсткі акруглыя, ногцікападобныя, налягаюць адзін на аднаго; тычынкі шматлікія. Плады шарападобныя ці адваротнаяйцападобныя, жаўтавата-белыя, толькі на верхавіне чырванаватыя[3] шматарэшкі ў мясістым кветаложы, салодкія і духмяныя. РаспаўсюджаннеПашыраны пераважна ў Еўропе. Растуць на поўдні Расіі, на тэрыторыі Украіны, таксама на Каўказе, у Сібіры і Сярэдняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца зрэдку амаль паўсюдна, растуць у поймах рэк, сярод хмызняку на карэнных берагах рэк, радзей на адкрытых травяністых схілах[4]. Змяшчэнне мінеральных рэчываў![]() У пладах зялёных суніц змяшчаюцца наступныя рэчывы:
А таксама фоліевая, яблычная, лімонная, саліцылавая, хінная і іншыя кіслоты, каратын, эфірны алей, фітанцыды, клятчатку, солі жалеза, медзі, марганцу, цынку, хрому. Лячэбныя ўласцівасціРасліна аказвае мачагоннае, кроваспыняльнае, вязальнае і супрацьзапаленчае дзеянні. Ягады валодаюць супрацьзапаленчым, патагонным, антысептычным і лёгкім слабільным дзеяннем. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia