Суніцы лясныя
Суніцы лясныя[1][2] (Fragaria vesca) — расліна сямейства ружавых, від роду суніцы (Fragaria)[3]. НазваСуніцы лясныя, трускаўка[4], пазёмачнік[5], пазёмкі, суніца[6][7], чырвоныя ягады[8][9], красныя ягады, суніцы, пазёмка[7], суніцы, сунішнік[10][11][12][13][14]. Батанічнае апісаннеШматгадовая травяністая расліна вышынёй да 20 см з тоўстым карэнішчам, якое сцелецца і пакрыта бурымі прылісткамі[3]. Ад карэнішча адыходзяць тонкія махрыстыя даданыя карані і доўгія ніткападобныя парасткі, так званыя «вусы» якія ўкараняюцца ў вузлах[3]. У месцах укаранення вусаў развіваюцца разеткі доўгачарашковых прыкаранёвых лістоў і выходзяць кветканосныя сцёблы. Прыкаранёвае лісце трайчатаскладанае, лісточкі сядзячыя з буйнымі вострымі зубцамі. Лісце зверху амаль голае, знізу пакрытае шаўкавістымі валасінкамі. Кветкі белыя, сабраныя ў малакветкавыя парасонападобныя суквецці, якія выходзяць з пазух простых, часам падвойных, буйназубцовых яйкападобных лісцеў[3]. Чашачкі застаюцца пры плодзе. Плод — шматарэшак да 2 см даўжынёй[3]. Такі плод часта называюць «сунічынай». Распаўсюджанне і экалогія![]() Расліна распаўсюджана ў еўрапейскай частцы Расіі, у Заходняй і Усходняй Сібіры, на Украіне, Прыбалтыцы, Казахстане, на Каўказе і ў шэрагу іншых абласцей Еўразіі[3]. Яна таксама інтрадуцыравана і натуралізавалася ў Паўночнай Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Суніцы лясныя растуць у светлых хваёвых і змешаных лясах, на лясных палянах, узлесках, на лясных высечках і сярод кустоў, на абочынах дарог. Святлалюбная расліна. У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі[2]. Ва Украіне распаўсюджана на Палессі, у лесастэпе, Карпатах. Прамысловая нарыхтоўка магчымая ў Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, на поўначы Хмяльніцкай і Сумскай, у Львоўскай, Цярнопальскай, Івана-Франкоўскай , Чарнавіцкай і Закарпацкай абласцях. Запасы сыравіны значныя, часта ўтварае суцэльныя зараснікі. ГенетыкаГеном суніц лясных быў секвеніраваны. Ён змяшчае 34809 генаў, што прыкладна ў паўтары разы больш, чым у геноме чалавека[15]. ТаксанаміяВід Суніцы лясныя ўваходзіць у род Суніцы падсямейства Rosoideae сямейства Ружавыя (Rosaceae) парадку Ружакветныя (Rosales).
Хімічны складУ лісці расліны ўтрымліваюцца вітаміны групы B, аскарбінавая кіслата, караціноіды, арганічныя кіслоты (лімонная, хінная, яблычная), цукары, сляды эфірных алеяў, флаваноіды у колькасці да 2 % (у асноўным руцін), алкалоіды, дубільныя рэчывы (да 9 %), солі жалеза, марганца, кобальта[3][16]. Свежыя плады ўтрымліваюць вітаміны (А, С, В, Р), флаваноіды (галактазід, цыянідзін), арганічныя кіслоты (яблычную, саліцылавую, фоліевую), дубільныя рэчывы, пекціны, цукры, араматычныя злучэнні, солі жалеза, кобальту, марганцу, селену, кальцыю і фосфару[16]. Гаспадарчае значэнне і ўжываннеПлады расліны спрадвеку ўжываюцца чалавекам у ежу. Існуюць сведчанні яе ўжывання чалавекам яшчэ ў мезаліце[17]. Папулярнасць пладоў суніц як дыетычнага і лячэбнага сродка тлумачыцца іх смакавымі якасцямі, якія аб’ядноўваюцца з шырокім дыяпазонам лячэбнага дзеяння[3]. Харчовая, вітамінная, лекавая, таніданосная, касметычная расліна. Плады ўжываюць у ежу свежымі, сушанымі, выкарыстоўваюць іх таксама для падрыхтоўкі варэння, джэмаў, начынкі для цукерак, тэст-пюрэ для іншых кандытарскіх вырабаў, сокаў, экстрактаў і да таго падобнае. Плады суніц з’яўляюцца выдатнай сыравінай для фруктова-ягаднага вінаробства, для вырабу розных тыпаў высакаякасных вінаў. Віны з лясной суніцы маюць тонкі водар і прыемны смак. Лісце суніц таксама можа выкарыстоўвацца як крыніца вітаміна С (400 мг%), яго можна заварваць як прыемную, вітамінную гарбату[3]. Свежыя плады маюць непаўторны водар, які выдатна дзейнічае на арганізм чалавека, прычым у прадуктах перапрацоўкі суніц захоўваецца водар, уласцівы свежым пладам. Другарадны меданос: меданосныя пчолы бяруць з кветак нектар і пылок[18]. У касметычнай практыцы ўжываюць пажыўныя маскі з пладоў суніцы, сок — для выводзін вяснушак[3] і лішаёў. Медыцынскае выкарыстаннеУ якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць лісце суніцы (лац.: Folium Fragariae). Яго збіраюць падчас цвіцення расліны, зразаючы іх з хвосцікамі даўжынёй не больш за 1 см. Яны маюць кіславата-звязальны смак і слабы своеасаблівы пах. Сушаць у сушылках пры тэмпературы 45 °C або ў памяшканнях з добрай вентыляцыяй. Тэрмін захоўвання 1 год[16]. Ужываюць таксама плады лясных суніц (лац.: Fructus Fragariae). Іх збіраюць спелымі, сушаць правэндзіўшы на паветры або 4-5 гадзін у сушылках пры тэмпературы 25—30 °C, потым дасушваюць пры 45—65 °C, рассыпаўшы тонкім слоем на рэшатах ці сітах[16]. Водны настой лісця суніц лясных ужываецца ў якасці мачагоннага сродку пры мачакаменнай і жоўцевакаменнай хваробах. Іх ужыванне таксама прызначаецца пры дыябеце і малакроўі[19]. Плады ўжываюць як вітамінавы сродак[16][20].
Збор, перапрацоўка і захоўваннеЗбіраюць саспелыя плады суніц раніцай, у сухое надвор’е або ў канцы дня да з’яўлення расы. Сунічыны збіраюць асцярожна і адразу ж ужываюць у ежу ці адпраўляюць для перапрацоўкі. Свежыя плады ў звычайных умовах доўга не захоўваюцца. Сабраныя ягады пакуюць у невялікія (па 2-3,5 кг) кашы або рэшаты. Сушаць іх у печах або сушылках пры тэмпературы 60-65° С, раскладваючы тонкім пластом на рэшатах. Высушаныя плады пакуюць ў мяшкі вагой па 50 кг і захоўваюць у сухіх, добра ветраных памяшканнях. Лісце збіраюць падчас цвіцення, абрываючы іх без хвосцікаў. Сушаць на гарышчах ці пад навесамі, рассцілаючы тонкім пластом і перыядычна змешваючы. Сухое лісце пакуюць у цюкі па 50 кг і захоўваюць у сухіх прахалодных памяшканнях. У культурыРазнавіднасць суніц лясных, (Fragaria vesca var. alpina), дала пачатак некалькім сартам суніц, якія гадуюцца ў культуры. Плады культурных суніц Fragaria vesca var. alpina нашмат драбней пладоў суніц садовых і маюць больш моцны і багаты водар, блізкі да водару суніц лясных[21][22][23]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia