Панямонь (сядзіба)
Сядзіба Панямунь — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 18 ст., знаходзіцца на ўсходняй ускраіне Гродна. ГісторыяПабудаваная ў 1771 па праекце архітэктара Ю. Аляхновіча, у стылі позняга барока, перабудаваная ў 19 ст. Была загараднай рэзідэнцыяй караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ансамбль абмежаваны з поўдня ракой Нёман, з усходу і поўначы - глыбокім ровам. Сядзібны дом і адчынены перад ім партэр, умацаваныя сценкамі тэрас, размешчаныя ў глыбіні пейзажнага парка, на стромкім беразе. Уезд пазначаны капліцай (сяр. 19 ст.) неагатычнага стылю. Гаспадарчыя і службовыя пабудовы былі вынесеныя за межы параднай часткі ансамбля і размешчаныя з заходняга боку сядзібнага дому ў адзін шэраг. Службовыя памяшканні адчыненага цокальнага паверху дваровага фасада былі звязаныя з памяшканнямі параднага паверху. Аднапавярховы сядзібны дом спачатку быў цагляным, затым частка разбураных сцен замененая драўлянымі. Сучасны станЗахаваўся фрагмент вуглавой вежы, якая вылучаецца плыўным абрысам тонкай і складанай профільнай планоўкай карнізаў і апраўленняў, здвоенымі пілястрамі і ажурнымі капітэлямі, гарызантальнай рустоўкай. У цэнтры галоўнага фасада чатырох-калонны падстрэшак. Палацавы фасад упрыгожаны порцікам на высокім цокалі. Таксама захавалася капліца. На галоўным фасадзе прамавугольнага ў плане збудавання ўзвышаецца шатровая васьмігранная званіца. Уваход вырашаны вялікім стральчатым парталам, бакавыя фасады чляняцца такой жа формы вокнамі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia