Парламенцкія выбары і рэферэндум у Германіі (1936)
Безальтэрнатыўныя выбары парламента Германіі і плебісцыт аб рэмілітарызацыі Рэйнскай вобласці (ням.: Reichstagswahl und der Volksabstimmung über die Ermächtigung zur Rheinlandbesetzung) — усенароднае галасаванне ў Германіі па абранні новага складу Рэйхстагу і ўхваленню прынятага ўрадам рашэння аб увядзенні ўзброеных сіл у дэмілітарызаваную ў адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі вобласць Райнланд, якая знаходзіцца на мяжы з Францыяй. Адбыліся 29 сакавіка 1936 года. Да выбараў быў дапушчаны адзіны спіс кандыдатаў ад Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі, у які былі ўключаныя па спецыяльных запрашэннях таксама і беспартыйныя кандыдаты. Дзейнасць іншых партый да моманту правядзення галасавання з’яўлялася незаконнай. Палітычны кантэкст выбараўДа моманту галасавання ў Германіі сфармавалася аднаасобная дыктатура і культ асобы кіраўніка дзяржавы (фюрэра) Адольфа Гітлера. Усе партыі і палітычныя групы, за выключэннем нацыянал-сацыялістаў, былі забароненыя, іх актывісты і выяўляўшыя незадаволенасць грамадзяне падвяргаліся пераследу з боку дзяржавы. Пасля 1933 года Германія прадпрымала намаганні па аднаўленні суверэнітэту над абласцямі на захадзе краіны-Саарам і Рэйнландам, якія пасля заканчэння Першай сусветнай вайны па рашэнні дзяржаў-пераможцаў выконвалі ролю буфера на мяжы з Францыяй. У выніку рэферэндуму 13 студзеня 1935 года Саарская вобласць, якая знаходзілася пад кіраваннем Лігі Нацый, была вернутая ў склад Германіі (з 1 сакавіка). 7 сакавіка 1936 Германія ў парушэнне Лакарнскага пагаднення ўвяла войскі ў дэмілітарызаваную Рэйнскую вобласць, не сустрэўшы супраціву з боку Францыі і Вялікабрытаніі. Прызначанае на 29 сакавіка галасаванне было заклікана замацаваць знешнепалітычны поспех Гітлера. ![]() Вынікі выбараў-плебісцытуЗа аб’яднаны спіс нацыянал-сацыялістаў і беспартыйных кандыдатаў выказалася пераважная большасць германскіх выбаршчыкаў — 44 462 458 чалавек (98,8 %). Абранымі былі абвешчаныя 741 дэпутат новага склікання парламента. Паколькі выбарчы бюлетэнь утрымліваў толькі поле «за», галасамі «супраць» умоўна можна лічыць незапоўненыя і сапсаваныя бюлетэні, якіх па афіцыйных дадзеных аказалася 540 244.
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia