Парламенцкія выбары ў Германіі (1976)
![]() Выбары ў бундэстаг 1976 года праходзілі 3 кастрычніка 1976 года. Выбары ў бундэстаг 8-га склікання былі таксама першымі выбарамі пасля адстаўкі федэральнага канцлера Вілі Бранта (СДПГ) у 1974 годзе і першым выпрабаваннем для яго пераемніка Гельмута Шміта (таксама СДПГ). ПерадгісторыяКандыдатам на пост канцлера ад блока ХДС/ХСС быў старшыня партыі ХДС і прэм’ер-міністр зямлі Рэйнланд-Пфальц Гельмут Коль. Нягледзячы на тое, што блок ХДС / ХСС атрымаў больш за ўсіх галасоў, сацыяльна-ліберальная кааліцыя (СДПГ і СвДП) атрымала большасць у Бундэстагу. Пры гэтым СДПГ страціла сваё становішча самай вялікай фракцыі. Падчас перадвыбарнай барацьбы СДПГ выступала пад дэвізам Мадэль Германія, а ХДС, акрамя іншых, выкарыстала Так трымаць, Германія. Стабільныя цэны. Надзейныя пенсіі. Больш працоўных месцаў. Вынік
Наступствы![]() Гельмут Шміт быў зноў абраны федэральным канцлерам дзякуючы галасам сацыял-ліберальнай кааліцыі. Як кіраўнік самай магутнай апазіцыйнай партыі (ням.: Oppositionsführer — правадыр апазіцыі) — блока ХДС/ХСС, Гельмут Коль пераехаў у Бон, сышоўшы ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра зямлі Рэйнланд-Пфальц і ў дадатак да пасады старшыні партыі ўзяў на сябе абавязкі старшыні партыйнага блока ў бундэстагу. Былы лідар апазіцыі Карл Карстэнс стаў новым прэзідэнтам бундэстага (пасада, аналагам якой у іншых краінах можа быць спікер). Таксама адным з наступстваў выбараў было тое, што блок ХДС / ХСС прасоўваў стварэнне прыватных тэлекампаній, каб стварыць медыяпроцівагу грамадска-прававому вяшчанню. Палітыкі сцвярджалі, што яно было ў асноўным левым па сваёй палітычнай арыентацыі, і патрабавалася нешта новае, каб пазбегнуць так званай «спіралі маўчання». Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia