Парламенцкія выбары ў Германіі (1928)
Федэральныя выбары адбыліся ў Германіі 20 мая 1928 года[1]. Сацыял-дэмакратычная партыя засталася найбуйнейшай партыяй у Рэйхстагу, павялічыўшы сваю прысутнасць да 153 месцаў з 491[2]. Яўка выбаршчыкаў склала 75,6 %[3]. Фарміраванне кааліцыйнага ўрада не ўяўляла фармальных цяжкасцяў, аднак амаль з самага пачатку ў ім выявіліся трэнні паміж «веймарскай кааліцыяй» (СДПГ, каталіцкая партыя Цэнтра і Нямецкая дэмакратычная партыя) і больш правай Нямецкай народнай партыяй. Акрамя СДПГ, электаральны поспех спадарожнічаў камуністам і кансерватыўнай Імперскай партыі сярэдняга класа. Нямецкая нацыянальная народная партыя засталася на фармальным другім месцы, але знізіла прадстаўніцтва ў рэйхстагу з 20% да 14% галасоў. Незадоўга да таго рэфармаваная Нацыянал-сацыялістычная партыя ўдзельнічала ў выбарах, аднак здолела правесці ў Рэйхстаг толькі 12 дэпутатаў. Магчымая прычына складаецца ў тым, што Гітлер мала цікавіўся гэтымі выбарамі, аддаючы перавагу сканцэнтраванню на ўмацаванні сваіх пазіцый унутры партыі. Вынікі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia