Парламенцкія выбары і рэферэндум у Германіі (1938)
Выбары парламента Германіі ў 1938 годзе (ням.: Wahl zum Großdeutschen Reichstag und Volksabstimmung über die Wiedervereinigung Österreichs mit dem Deutschen Reich) — пазачарговыя выбары дэпутатаў Рэйхстагу, якія адбыліся 10 красавіка 1938 года. Выбары былі прызначаны пасля аб’яднання Германіі і Аўстрыі, адначасова з плебісцытам па аб’яднанні — дэпутаты новага склікання абіраліся ў абодвух дзяржавах адзіным безальтэрнатыўным спісам, які вылучыла Нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя. Былі абраны 831 дэпутат. Гэта былі апошнія выбары ў Рэйхстаг у нацысцкай Германіі. Дадаткова 4 снежня 1938 года было праведзена галасаванне ў ізноў далучанай да Германіі Судэцкай вобласці, па выніках якога ў Рэйхстаг быў кааптаваны 41 новы дэпутат. Палітычны кантэкст выбараў![]() 11 сакавіка 1938 года ў Аўстрыі пад ціскам Германіі адбыўся дзяржаўны пераварот — канцлер Курт Шушніг абвясціў аб адстаўцы і перадачы ўлады Артуру Зейс-Інкварту, лідару аўстрыйскага крыла НСДАП. У ноч на 12 сакавіка на тэрыторыю Аўстрыі ўступілі германскія войскі. 13 сакавіка ў сталіцу Аўстрыі, Вену, прыбыў кіраўнік Германіі Адольф Гітлер, абвешчаны «пратэктарам кароны Карла Вялікага» і быў апублікаваны Закон «Пра ўз’яднанне Аўстрыі з Германіяй». Такім чынам, прызначаны рэферэндум быў закліканы легітымізаваць ўжо адбыўшаеся аб’яднанне дзвюх германскіх дзяржаў. У ноч на 30 верасня 1938 года ў Мюнхене было падпісана пагадненне Германіі, Італіі, Вялікабрытаніі і Францыі аб перадачы Германіі Судэцкай вобласці, якая ўваходзіла ў склад Чэхаславакіі. Раніцай таго ж дня прэзідэнт Чэхаславакіі Эдвард Бенеш ад імя Чэхаславацкай дзяржавы абвясціў аб прыняцці ўмоў пагаднення.
Вынікі выбараў-плебісцытуНа тэрыторыі Германіі (без Аўстрыі) за ўз’яднанне і спіс нацыянал-сацыялістаў прагаласавалі па апублікаваных дадзеных 44 451 092 выбаршчыка — 99,01 % ад спісачнага складу. Супраць прагаласавалі 443 023 чалавекі (0,91 %). У Аўстрыі — 4 453 912 (99,73 %) — за і 11 929 (0,27 %) супраць. Падчас дадатковых выбараў у Судэцкай вобласці нацысты атрымалі 2 464 681 голас (98,68 %), супраць іх безальтэрнатыўнага спісу выказаліся 32 923 выбаршчыкі (1,32 %, уключаючы сапсаваныя і незапоўненыя бюлетэні). Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia