Партал:Спорт
Спорт (англ.: sport, скарачэнне ад першапачатковага disport — «гульня», «забаўка») — арганізаваная па вызначаным правілам дзейнасць людзей, якая складаецца ў супастаўленні іх фізічных і інтэлектуальных здольнасцей, а таксама падрыхтоўцы да гэтай дзейнасці і міжасобасныя адносіны, што ўзнікаюць у яе працэсе. Звычайна спорт уяўляе сабой спецыфічны род фізічнай або інтэлектуальнай актыўнасці, якая здзяйсняецца з мэтай спаборніцтва, а таксама паляпшэння здароўя, атрымання маральнага і матэрыяльнага задавальнення, імкнення да дасканаласці і славы, паляпшэнне навыкаў. Развіццё і змена спорту на працягу чалавечай гісторыі можа шмат расказаць як аб сацыяльных зменах у грамадстве наогул, так і аб сутнасці спорту ў прыватнасці. Выбраны артыкул![]() Чэмпіянат свету 2015, таксама вядомы як Betfred World Snooker Championship 2015 (ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 18 красавіка па 4 мая 2015 года ў тэатры Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 81-м розыгрышам чэмпіянату свету і 39-м сусветным першынствам, якое праходзіла ў Крусібле. Кампанія «Betfred» у пяты раз спансавала чэмпіянат свету. Прызавы фонд склаў £1 364 000 (на £150 000 больш, чым летась), з якіх £300 000 атрымаў пераможца. Чэмпіянат уключаў таксама тры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзілі з 8 па 15 красавіка ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, дзе гулялі 128 удзельнікаў. Чэмпіёнам свету ўпершыню стаў англічнін Сцюарт Бінэм, які перайграў суайчынніка Шона Мёрфі ў фінальным матчы (далей…). Выбраны спісАсоба![]() Хаўер Алонса Алана (нар. 1981) — іспанскі футбаліст, трэнер (паводле нацыянальнасці з’яўляецца баскам). Апорны паўабаронца выстапаў за нацыянальную зборную Іспаніі (2003—2014). Удзельнік чэмпіянатаў свету 2006, 2010, 2014, чэмпіянатаў Еўропы 2004, 2008, 2012. На клубным узроўні — пераможца Лігі чэмпіёнаў 2004/05, 2013/14 і інш. У складзе нацыянальнай зборнай — двухразовы пераможца Еўра (2008, 2012) і чэмпіён свету (2010). У 2017 годзе завершыў кар’еру футбаліста. Як трэнер, прывёў «Баер» з Леверкузена да чэмпіёнства ў германскай Бундэслізе (2024) упершыню ў гісторыі клуба (далей…). Новыя артыкулы
Як я магу дапамагчыТрэба напісаць: Беларусь на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 • Беларусь на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 • Беларусь на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 • Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 • Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 • Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 • Беларусь на зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2012 • Беларусь на зімовых Паралімпійскіх гульнях 2006 • Чэмпіянат свету па біятлоне 1974 (Раўбічы) • Чэмпіянат свету па біятлоне 1990 (Раўбічы) • Зборная Беларусі па скачках з трампліна • Жаночая зборная Беларусі па хакеі на траве Падзеі
Ці ведаеце вы, што…
Выбраная выява
Катэгорыі |
Portal di Ensiklopedia Dunia