Паўночны праліў![]() Паўночны праліў (англ.: North Channel, ірл.: Sruth na Maoile) — праліў паміж астравамі Вялікабрытанія і Ірландыя, злучае паўночную частку Ірландскага мора з Атлантычным акіянам. Мае даўжыню 170 км, шырыню 20—40 км, глыбіню да 272 м (жолаб Бофарта). У праліве назіраюцца моцныя прыліўныя плыні, хуткасць якіх дасягае 12 км/гад.[1] У цэнтральнай частцы праліва ў берагі Шатландыі ўдаюцца буйны заліў Фёрт-оф-Клайд і пралівы Саўнд-оф-Джура, Кілбранан-Саўнд са шматлікімі бухтамі. Сярод іншых заліваў — Белфаст, бухта Лох-Раян. У праліве размешчаны астравы Аран, Гіха, Эйлса-Крэг і мноства іншых.[2] Буйны порт — Белфаст. Праз праліў ажыццяўляецца вялікая колькасць паромных перавозак. У студзені 1953 года ў праліве патанула судна MV Princess Victoria, што прывяло да пагібелі 133 чалавек. Зноскі
Гл. таксама
|
Portal di Ensiklopedia Dunia