Плошчы са старадаўніх часоў былі адметнай рысай Мінска. Першыя плошчы былі гандлёвымі (Верхні рынак, Ніжні рынак, Конскі рынак), пазней плошчы сталі называць у гонар пэўнай падзеі (Юбілейная плошча) ці асобы (Плошча Якуба Коласа). Некаторыя плошчы не маюць афіцыйнай назвы, а толькі народную — ад вуліц, на якіх яны знаходзяцца (Запарожская плошча, плошча Казінца, Круглая плошча — на скрыжаванні вуліц Радыяльная і Ваўпшасава) і нават дзве назвы: плошча на скрыжаванні вуліцы Прытыцкага і праспекта Пушкіна вядома адначасова як плошча Прытыцкага і плошча Пушкіна.
Назвы цэнтральных плошчаў Мінска часта мяняліся па палітычных прычынах і ў выніку рэканструкцыі. Некаторыя ўчасткі маюць форму і памер плошчаў, але не маюць уласных імёнаў.
Спіс плошчаў
Назва |
Папярэднія назвы |
Памер |
Славутасці і аб’екты |
Выявы
|
Плошча 8 сакавіка |
Ніжні рынак[1] |
|
Кафедральны сабор Сашэсця Святога Духа, мемарыял ахвярам трагедыі на Нямізе, ст.м. «Няміга» |
|
Плошча Аб’яднаных нацый |
|
|
Канцэртная зала «Мінск», стадыён «Дынама», ст.м. «Першамайская» |
|
Плошча Бангалор |
|
|
Парк Дружбы народаў |
|
Плошча Багушэвіча |
|
|
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр |
|
Плошча Ванеева |
|
|
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт |
|
Плошча Дзяржаўнага сцяга |
|
|
Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» |
|
Плошча Калініна |
|
|
помнік М. І. Калініну, Цэнтральны батанічны сад, Парк Чалюскінцаў, ст.м. «Парк Чалюскінцаў» |
|
Плошча Казінца |
|
|
|
|
Плошча Мяснікова |
|
|
|
|
Плошча Незалежнасці |
Плошча Леніна |
70000 м² |
помнік У. І. Леніну, Касцёл Святога Сымона і Святой Алены, Дом урада, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, гатэль Мінск, гандлёвы цэнтр «Сталіца», Мінскі паштамт, ст.м. «Плошча Леніна» |
|
Кастрычніцкая плошча |
Цэнтральная плошча |
|
Палац Рэспублікі, Палац культуры прафсаюзаў, знак «Нулявы кіламетр Беларусі», Аляксандраўскі сквер, Цэнтральны дом афіцэраў, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, ст.м. «Кастрычніцкая», ст.м. «Купалаўская» |
|
Плошча Парыжскай камуны |
Траецкі рынак, Траецкая плошча |
|
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Траецкае прадмесце |
|
Плошча Перамогі |
Круглая плошча |
39375 м² |
манумент Перамогі, парк імя М. Горкага, Дом-музей І з’езду РСДРП, ст.м. «Плошча Перамогі» |
|
Прывакзальная плошча |
|
48000 м² |
Мінскі чыгуначны вакзал, аўтавакзал «Цэнтральны», «Вароты Мінска», ст.м. «Плошча Леніна» |
|
Плошча Свабоды |
Верхні рынак, Саборная плошча |
|
Мінская ратуша, Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Касцёл Святога Іосіфа і кляштар бернардзінцаў, гатэль «Еўропа» |
|
Старатраецкая плошча[2] |
|
|
Траецкае прадмесце |
|
Стары Аэрапорт |
|
|
Мінск-Свет |
|
Юбілейная плошча |
|
|
кінатэатр Беларусь, ст.м. «Фрунзенская» |
|
Плошча Якуба Коласа |
Камароўская плошча |
52000 м² |
помнік Якубу Коласу, Беларуская дзяржаўная філармонія, Цэнтральны ўнівермаг «Мінск», ст.м. «Плошча Якуба Коласа» |
|
Зноскі
Гл. таксама
|