Усход (станцыя метро)
Усход (трансліт.: Uschod) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Барысаўскі тракт» і «Маскоўская». Станцыя «Усход» пабудавана па праекце архітэктараў Я. Леановіча, У. Мяцельскага[1], У. Целяпнёва і І. Пушкарчука[2]. Уведзена ў эксплуатацыю 26 снежня 1986 ў складзе другой чаргі мінскага метро. КанструкцыяСтанцыя скляпеністага тыпу, выканана са зборных жалезабетонных элементаў трох тыпапамераў заводскай вытворчасці[1]. У аснове архітэктурна-мастацкага афармлення інтэр’ера пакладзеная тэма «Савецкая моладзь і гераічнае асваенне космасу». Нетрадыцыйна вырашаны ўвесь унутраны аб’ём. Станцыя — сучаснае інжынернае збудаванне, якое па форме нагадвае касмічны карабель з вокнамі ілюмінатарамі[1]. Мастацкі вобраз інтэр’ера створаны на аснове адзінага архітэктурнага элемента, выкананага са зборнага жалезабетону ў выглядзе пялёстка кветкі. Падоўжаны казырок на пуцявой сцяне платформы з’яўляецца святлозацяняльным элементам і адначасова экранам светлавога патоку, які скіраваны на скляпенні. Па-новаму вырашанае інжынернае абслугоўванне станцыі: забяспечаны доступ да свяцільняў у любы час сутак, адсутнічаюць кабельная шафа і хвалявод на пуцявых сценах, што паляпшае эстэтычны выгляд інтэр’еру. Эстэтычны выгляд станцыі заключаны ў мяккасці ліній усяго аб’ёму і яго індывідуальных архітэктурных элементаў. Добрая асветленасць, злучэнне белай столі з цёмна-чырвонай гранітнай абліцоўкай пуцявых сцен і надпісаў, выкананых у залатым тоне, ствараюць уражанне лёгкасці, прасторы і навізны[1]. ВыхадыВыхады са станцыі вядуць да жылога мікрараёна «Усход-1», новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі і сада. Пуцявое развіццёЗа станцыяй у бок «Барысаўскі тракт» размешчаны пашорсны з’езд, бо станцыя з’яўлялася канцавой з 31 снежня 1986 года да 7 лістапада 2007 года. Фотагалерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia