Плошча Перамогі (станцыя метро, Мінск)
![]() Плошча Перамогі (трансліт.: Plošča Pieramohi) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Адкрыта 26 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргі мінскага метро. Размешчана на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Плошча Якуба Коласа» і «Кастрычніцкая». БудаўніцтваСтанцыяБудаўніцтва пачалося ўвесну 1980 года, першая паля забіта 2 кастрычніка 1980 года. У якасці праекта станцыі выбраны зменены (вышыня столі павялічана з 4,2 метраў да 5,1 метра)[2] тыпавы праект калонай трохпралётнай станцыі са зборных жалезабетонных элементаў, пастаўкамі якіх займаўся Мінскі завод жалезабетонных вырабаў[3]. Станцыя «Плошча Якуба Коласа» пабудавана па праекце архітэктараў Б. Ларчанкі, Б. Школьнікава, мастакоў У. Стальмашонка, В. Даўгалы[4]. Дэкаратыўнае афармленне столі і Вянок Славы ў Зале цырыманіялаў выканаў Вячаслаў Позняк[5]. З прычыны таго, што катлаван станцыі знаходзіўся блізка да гістарычнай забудовы праспекта Незалежнасці, для будаўніцтва станцыі выкарыстаны метад «сцяна ў грунце»: па перыметры катлавана выканана суцэльная сцяна з буранабіўных паляў. Для будаўніцтва станцыі меркавалі перанесці манумент Перамогі, аднак гэтага ўдалося пазбегнуць[3]. З прычыны таго, што станцыя размешчана каля ракі Свіслач, пры распрацоўцы катлавана было неабходна пераадолець два пласты ваданоснага грунта. Для рашэння гэтай праблемы былі прасвідраваны глыбінныя свідравіны, з якіх вада адпампоўвалася помпамі. Трамвайныя пуці, якія перасякалі праспект, на час будаўніцтва, былі перакладзены бліжэй да плошчы Перамогі[4]. Перагонныя тунэліУ студзені 1982 года змантаваны, тунэлепраходчы шчыт тыпу «ЩН-IX», раней выкарыстаны пры будаўніцтве Крыварожскага скораснага трамвая. Для праходу пад Свіслаччу разглядалася некалькі варыянтаў. Замарозка грунта пад ракой была прызнана занадта дарогай, адвод вады ў вадасцёкавы калектар «Цэнтр» таксама не ўдаўся. У выніку на ўчастку Свіслачы над будучым тунэлем была збудавана земляная дамба шырынёй 38 метраў, праз якую прапусцілі дзесяць труб даўжынёй 43 метры і дыяметрам 1 метр. Такім чынам вада «абыходзіла» будпляцоўку тунэля над ёй. Тунэль быў пройдзены за 12 дзён[3]. Да станцыйных пуцей, які адыходзяць ад станцыі ў бок «Кастрычніцкай», далучаецца злучальная галіна да Аўтазаводской лініі. АрхітэктураСтанцыя «Плошча Перамогі» зручна звязаная з падземнымі пераходамі. Выкананая са зборных жалезабетонных канструкцый з шагам калон 6 м. У аснове архітэктурна-мастацкага рашэння станцыі — тэма гераічнай перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Урачысты строй 34 бела-мармуровых калон, завершаных свяцільнямі са шкла залацістага колеру, сімвалізуюць святочны салют. Перад уваходам у перонную залу над эскалатарамі вітраж з выявамі Кургана Славы, ордэна «Перамога», манумента Перамогі. У аддзелцы выкарыстаны граніт чырвонага і шэрага колераў. ВыхадыВестыбюль у бок вуліцы Казлова абсталяваны трыма эскалатарамі тыпу ЭТ-5[6]. Над імі знаходзяцца тры вітражы. Выхад вядзе ў падземны пешаходны пераход, які выходзіць да вуліцы Казлова, праспектаў Незалежнасці і Машэрава. Найбліжэйшыя прыпынкі грамадскага транспарту дазваляюць перасесці на аўтобусы № 19 і 100, і трамваі № 1, 3, 4, 6, 11. ![]() Вестыбюль у бок плошчы Перамогі вядзе ў круглы пешаходны пераход пад ёй. Ён мае выхады да вуліц Захарава і Кісялёва, праспекта Незалежнасці і манумента Перамогі. Унутры пераходу знаходзяцца аб’екты гандлю і мемарыяльная зала пад плошчай. На сцяне залы замацавана выява Зоркі Героя Савецкага Саюза і пліты з імёнамі 566 чалавек, якія бралі ўдзел у вызваленні БССР.[6] У цэнтры залы размяшчаецца «вянок Славы» выкананы са шкла з падсвятленнем знутры. У час капітальнага рамонту, які праходзіў са жніўня 2019 года па 9 мая 2020 года[7] пераход часткова зачынялі, была праведзена рэканструкцыя асвятлення. У час работ было знішчана арыгінальнае афармленне ўваходаў у пераход: выкананыя з металічных літар назвы станцыі заменены на рэкламныя лайтбоксы, арыгінальнае аздабленне сцен з белага мармуру была заменена на чорны керамаграніт. Найбліжэйшыя прыпынкі грамадскага транспарту дазваляюць перасесці на аўтобусы № 18, 26, 26а, 39, 100. ГалерэяЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia