Пётр Пятровіч Пётух

Пётр Пятровіч Пётух
Сцяг Старшыня Мінскага аблвыканкама
1994 — 1998
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір
Сяргей Лінг
Папярэднік Альфонс Тышкевіч
Пераемнік Мікалай Дамашкевіч

Нараджэнне 3 лістапада 1950(1950-11-03) (74 гады)
Нацыянальнасць беларус
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Узнагароды
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь

Пётр Пятро́віч Пё́тух (нар. 3 лістапада 1950(1950-11-03), Вялікія Жаберычы, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, кандыдат тэхнічных навук.

Біяграфія

Нарадзіўся 3 лістапада 1950 года ў в. Вялікія Жаберычы Крупскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў без адрыву ад вытворчасці Беларускі політэхнічны інстытут, у 1989 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу, атрымаўшы адукацыю інжынера-механіка і выкладчыка грамадскіх дысцыплін.

З 1971 па 1978 год працаваў майстрам, тэхнолагам, намеснікам начальніка цэха, начальнікам цэха Барысаўскага завода аўтатрактарнага абсталявання.

Затым — на партыйнай працы: намеснік начальніка аддзела Барысаўскага гаркама КПБ, сакратар парткама прадукцыйнага прадпрыемства «Барысаўдрэў», другі сакратар гаркама. Выбіраўся першым намеснікам старшыні, старшынёй Барысаўскага гарвыканкама.

З 1991 года — намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцях (Дзяржкампрама Беларусі), затым — прэзідэнт канцэрна «Белместпрам».

У 1994—1998 гадах працаваў старшынёй Мінскага аблвыканкама.

Са снежня 1998 года па жнівень 2004 года кіраваў дзяржаўным прадпрыемствам «Белтрансгаз»[1].

6 кастрычніка 2000 года быў прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белгазпрамбанк».

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання, з’яўляўся членам Камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах[2].

Тэма кандыдатскай дысертацыі — «Распрацоўка тэхналагічных метадаў павышэння надзейнасці працы доўга эксплуатуючых магістральных газаправодаў газатранспартнай сістэмы Рэспублікі Беларусь»[3].

Сям’я

Жанаты, мае дачку.

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya