Анатоль Міхайлавіч Ісачанка
Анато́ль Міха́йлавіч Іса́чанка (нар. 1966) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (з 2021 года). БіяграфіяНарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Кузнец Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці. У 1988 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2005 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачаў старшым інжынерам калгаса «Савецкая Беларусь» у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці. Пасля займаў розныя кіруючыя пасады, з 2000 года — старшыня калгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна. У 2002—2004 гадах — намеснік, першы намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама, у 2004—2008 гадах — старшыня Кіраўскага райвыканкама, а з 2008 па 2014 год быў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама па сельскай гаспадарцы. У 2014—2016 гадах — старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. 16 снежня 2016 года быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці[1]. З 4 ліпеня 2017 года — старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта[2]. Быў адстаўлены з пасады 29 лістапада 2019 года і неўзабаве прызначаны Прэзідэнтам у склад Савета Рэспублікі 7-га склікання, 8 снежня 2019 года быў абраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі. 13 снежня 2021 года прызначаны старшынёй Магілёўскага аблвыканкама[3]. У эфіры «Беларусь 1» ад 19 ліпеня 2022 года заявіў, што заробак у Магілёўскай вобласці нізкі і «абсалютна не дастатковы», але сітуацыя на рынку працы стабільная, бо «ёсць рабочыя месцы і чалавек пры жаданні можа заўсёды ўладкавацца». Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia