Мікалай Андрэевіч Сухій
Мікалай Андрэевіч Сухій (30 красавіка 1922 г., в. Княгінін, Вілейскі павет, Польская Рэспубліка — 17 лютага 2016) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (1975—1983). Герой Сацыялістычнай Працы (1966). БіяграфіяНарадзіўся 30 красавіка 1922 года ў в. Княгінін Вілейскага павета Польскай Рэспублікі (цяпер — Мядзельскі раён Мінскай вобласці). У 1941—1942 гады — чорнарабочы, сяло Васкрасенск Саратаўскай вобласці, у 1942—1944 — шафёр завода «Камуніст», г. Маркс Саратаўскай вобласці, у 1944 годзе — шафёр райкама партыі, у 1944—1947 — шафёр, камсорг батальёна 4-га асобнага аўтатранспартнага батальёна 1-й Мазырскай Чырванасцяжнай дывізіі марской пяхоты Балтыйскага флоту. У 1947—1948 — старшыня райплана (г. Вілейка Маладзечанскай вобласці), у 1948—1949 — намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Маладзечанскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1953). У 1953—1956 — старшыня калгаса імя Чапаева Заслаўскага раёна Мінскай вобласці. У 1956—1958 — аспірант Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР. У 1958—1959 — інструктар сельскагаспадарчага аддзела Мінскага абкама КП Беларусі. У 1959—1962 — старшыня выканкама Капыльскага раённага Савета дэпутатаў працоўных. У 1962 — першы сакратар Капыльскага райкама КП Беларусі. У 1962—1966 — начальнік Капыльскага раённага вытворчага ўпраўлення сельскай гаспадаркі. У 1966—1969 — першы сакратар Салігорскага райкама КП Беларусі. У 1969—1970 — начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі. У 1970—1975 — загадчык сельскагаспадарчага аддзела ЦК КП Беларусі. У 1975—1983 — старшыня выканкама Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў. Член ЦК КПБ (1971—1981), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971—1981). Памёр 17 лютага 2016 года. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia