Раман Карпавіч Сабаленка
Раман Карпавіч Сабаленка (15 кастрычніка 1907, в. Сабалі, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, цяпер Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 13 мая 1975, Мінск; Псеўданімы: Раман Заравы; Ромусь Заравы; Крыптанімы: Р. С.; С. Р.) — беларускі празаік, паэт, публіцыст. БіяграфіяПершы верш апублікаваў у 1927 годзе ў газеце «Звязда». Пісаў нататкі ў гомельскую сялянскую газету «Новая деревня». У 1929 годзе скончыў Гомельскі педагагічны тэхнікум. У 1929—1931 гадах служыў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў стыльрэдактарам у газеце «Палеская праўда». У 1933—1935 гадах вучыўся на вячэрнім аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Арыштаваны ў снежні 1933 года, але справу закрылі. Другі раз арыштаваны 28.9.1937, але Сабаленка зноў быў выпушчаны. Член СП Беларусі з 1939 года. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны мабілізаваны ў армію, ваяваў на Калінінскім фронце; намеснік камандзіра роты. Зноў арыштаваны і 13 ліпеня 1942 года прыгавораны ваенным трыбуналам 39-й арміі да 10 гадоў пазбаўлення волі. Але 31 ліпеня 1942 года прысуд быў адменены з-за адсутнасці складу злачынства. Накіраваны ў армію, ваяваў на 2-м Прыбалтыйскім фронце. У 1945—1953 гадах працаваў загадчыкам аддзела культуры, намеснік галоўнага рэдактара баранавіцкай абл. газ. «Чырвоная звязда». З 1953 года ў Мінску. Працаваў у газеце «Калгасная праўда», часопісе «Маладосць». У 1957—1966 намеснік галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і медалямі. Пахаваны на могілках у Заслаўі[1].. ТворчасцьДэбютаваў вершам у 1927 г. (газета «Звязда»). У 1935 г. апублікаваў паэму «Брагінь» (часопіс «Полымя»). Выдаў зборнікі вершаў «З родных крыніц» (1950) і «Мая эстафета» (1954). Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Жменя зярнят» (апавяданні і нарысы, 1957), "Сустрэчы (1958), «Юнацтва ў дарозе» (1958), «Блакітнае ззянне» (1959), «Каралінцы» (1960), «Іду ў жыццё» (1961), «З пройдзеных дарог» (1962), «Паляўнічыя боты» (гумарыстычныя апавяданні, 1962). «Незамужняя ўдава. Былое застаецца ў сэрцы» (1965). «Пад дажджом і сонцам» (апавяданні, партрэты, 1966), «Спатканне пасля разлукі» (1971), «Роздум у дарозе» (1973), кнігі нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры і культуры «Колерамі вясёлкі» (1975). Аповесці «Юнацтва ў дарозе», «Выпрабаванне сталасці» («Іду ў жыццё») і «Былое застаецца ў сэрцы» склалі трылогію «Іду ў жыццё». Выйшлі «Выбраныя творы» у 2 тамах (1967—1968), «Выбранае» (1977), «Творы» (1983). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia