Рыгор Ігаравіч Марцьянаў
Рыгор Марцьянаў (нар. 22 жніўня 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Слуцк» (у арэндзе з жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»). Клубная кар’ераУ 2019 годзе выступаў за дубль «Мінска», а ў 2020 годзе перабраўся ў барысаўскі БАТЭ, дзе таксама выступаў за рэзервовую каманду. У 2021 годзе пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды барысаўчан, дэбютаваў за БАТЭ 22 чэрвеня 2021 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1). У пачатку 2022 года стаў трэніравацца з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», які ў лютым арандаваў абаронцу[4]. 3 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Энергетыкам-БДУ» (1:3). У трох наступных матчах выхадзіў у стартавым складзе, пасля трапіў на лаўку запасных. У чэрвені 2022 года, пакінуўшы БАТЭ, стаў іграком жодзінскага клуба на рэгулярнай аснове. У 2023 годзе згуляў за «Тарпеда-БелАЗ» у адным матчы, астатні час заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2023 года на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[5]. У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Да сезона 2024 стаў рыхтавацца з жодзінскім клубам. У першай палове 2024 года выступаў за фарм-клуб «Тарпеда-БелАЗ-2» у Першай лізе, а ў ліпені 2024 года быў арандаваны «Слуцкам»[7]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia