Вадзім Вячаслававіч Курловіч
Вадзім Курловіч (нар. 30 кастрычніка 1992, Мікашэвічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк». Клубная кар’ераВыхаванец мікашэвіцкага футбола, гуляў за дубль мясцовага «Граніта». У 2010 годзе перайшоў у БАТЭ, дзе таксама спачатку гуляў за дубль, а з 2011 года пачаў трапляць у асноўную каманду. Першую палову сезона 2013 правёў у арэндзе ў «Віцебску», а ў жніўні 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама». У гэтых клубах трывала з’яўляўся ў аснове, звычайна на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Пасля заканчэння тэрміну арэнды ў канцы 2013 года вярнуўся ў БАТЭ, але ў лютым 2014 года быў выкуплены брэсцкім клубам[5]. У сезоне 2014 заставаўся асноўным іграком, выступаў у якасці атакуючага паўабаронцы. У ліпені 2015 года перайшоў у «Слуцк»[6]. У слуцкім клубе стаў пераважна выхадзіць на замену. У ліпені 2016 года, так і не здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе, разарваў кантракт са «Слуцкам»[7] і неўзабаве стаў іграком «Граніта»[8]. У «Граніце» трывала гуляў у аснове, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2017 года накіраваўся на прагляд у мазырскую «Славію» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[9]. У складзе «Славіі» хутка замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Застаўся ў камандзе і пасля вылету з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2017, на наступны год дапамог мазыранам перамагчы ў Першай лізе і вярнуцца ў эліту. У сезоне 2019 з’яўляўся на полі нерэгулярна, нярэдка выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы або заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2020 года пакінуў «Славію»[10]. У сакавіку 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[11]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. Гуляў за «Спадарожнік» да ліпеня 2021 года, калі клуб зняўся з турніру. У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з петрыкаўскім «Шахцёрам» і ў лютым афіцыйна стаў іграком клуба. Замацаваўся ў аснове, за сезон 2022 адзначыўся 10 галамі і 12 галявымі перадачамі. У студзені 2023 года пакінуў «Шахцёр»[12]. У лютым 2023 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[13]. У студзені 2024 года стаў іграком «Слуцка»[14]. Міжнародная кар’ераВыступаў за моладзевую зборную Беларусі. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia