Ілья Васілевіч Бранавец
Ілья Бранавец (нар. 16 красавіка 1990, Слуцк) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Слуцк». Клубная кар’ераЗ 2008 года пачаў выступаць за клуб «Слуцкцукар» (пазней «Слуцк») у Другой лізе і прайшоў з ім шлях да Вышэйшай лігі. Спачатку быў адным з асноўных брамнікаў, потым стаў другім і трэцім брамнікам. З 2014 года, пасля выхаду слуцкай каманды ў Вышэйшую лігу, стаў выступаць за дубль. У верасні 2014 года да канца сезона быў аддадзены ў арэнду ў пінскую «Хвалю»[3], дзе быў асноўным брамнікам, аднак не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу. У 2015 годзе вярнуўся ў «Слуцк» і зноў стаў гуляць за дубль. У 2016 годзе ў сувязі з траўмамі асноўных брамнікаў Артура Лясько і Канстанціна Рудзянка правёў пяць матчаў у Вышэйшай лізе, пасля чаго зноў стаў выступаць за дубль. У верасні 2018 года згуляў яшчэ ў трох матчах у Вышэйшай лізе. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[4]. У сезоне 2019, як і ў папярэдніх, быў другім брамнікам пасля Барыса Панкратава, але пры гэтым стаў часцей прыцягвацца да стартавага складу. У снежні 2019 года падпісаў новае пагадненне са слуцкім клубам[5]. Заставаўся другім брамнікам у 2020 годзе, у канцы сезона выхадзіў у стартавым складзе. У студзені 2021 года стала вядома, што Бранавец застаецца ў слуцкай камандзе[6]. У пачатку сезона 2021 чаргаваўся ў аснове з Дзмітрыем Харытонавым, з лета саступіў месца ў складзе Арцёму Гамялько, з кастрычніка 2021 года вярнуўся ў стартавы склад. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[7]. У сезоне 2022 быў асноўным брамнікам каманды. У пачатку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не трапіў у заяўку «Слуцка» на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах. У студзені 2024 года афіцыйна быў дапушчаны да прафесійнай дзейнасці спартсмена ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[8], пасля чаго ў лютым падпісаў новы кантракт з клубам[9]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[10]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia