Дзяніс Вадзімавіч Шпакоўскі
Дзяніс Шпакоўскі (нар. 26 мая 2001, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Слуцк» (у арэндзе з мінскага «Дынама»). Клубная кар’ераВыхаванец мінскага «Дынама», з 2018 года пачаў выступаць за дубль. У другой палове 2019 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 1 снежня 2019 года ў матчы апошняга тура супраць брэсцкага «Дынама» (1:3), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. У 2020—2021 гадах гуляў за дубль, з 2022 года стаў часам выхадзіць на поле ў асноўнай камандзе. У студзені 2024 года на правах арэнды далучыўся да «Мінска»[4]. У ліпені 2024 года пакінуў «Мінск»[5] і быў арандаваны «Слуцкам»[6]. Міжнародная кар’ераУ кастрычніку 2018 і кастрычніку 2019 гадоў быў у складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) на кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы, аднак на полі не з’яўляўся. ДасягненніСтатыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia