Мікіта Уладзіміравіч Былінкін
Мікіта Былінкін (нар. 27 студзеня 1999, Слуцк) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Слуцк». Клубная кар’ераВыхаванец «Слуцка», дзе з 2015 года пачаў выступаць за дубль, хутка замацаваўшыся ў складзе. На наступны год ужо стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе дэбютаваў 9 ліпеня 2016 года ў матчы Кубка Беларусі супраць светлагорскага «Хіміка» (4:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У 2017—2018 гадах працягваў гуляць за дубль і прыцягваўся да асноўнай каманды, але ў Вышэйшай лізе так і не згуляў. У лютым 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[3], аднак не здолеў замацавацца ў складзе, выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі. У ліпені 2019 года пакінуў «Смалявічы», да канца сезона выступаў у Другой лізе за мар’інагорскую «Вікторыю», якую ў гэты час узначальваў колішні галоўны трэнер «Слуцка» Юрый Крот. У сакавіку 2020 года падпісаў кантракт з дзяржынскім «Арсеналам»[4], дзе не меў трывалага месца ў складзе, пераважна выхадзіў на замену. Да сезона 2021 пачынаў рыхтавацца з «Арсеналам», аднак у сакавіку пакінуў каманду[5] і неўзабаве вярнуўся ў «Слуцк»[6]. Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, а 30 мая 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Іслаччу» (2:1). Пасля стаў часцей з’яўляцца на полі, у тым ліку ў стартавым складзе. У 2022 годзе замацаваўся ў якасці асноўнага абаронцы случан. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[7]. У сезоне 2023 стаў капітанам каманды. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне са «Слуцкам»[8]. Статыстыка выступленняў
Палітычныя поглядыПадпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[9][10]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia