Сяргей Віталевіч Пушнякоў
Сяргей Пушнякоў (нар. 8 лютага 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк». Клубная кар’ераВыхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», гуляў за дубль, а з 2011 года стаў праходзіць у асноўны склад каманды. Сезон 2013 распачаў, звычайна выходзячы на замену, а ў маі атрымаў траўму. У жніўні вярнуўся ў строй, часам стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе на пазіцыі левага атакуючага паўабаронцы. У сезоне 2014 ужо стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. Стаў выкарыстоўвацца пераважна як цэнтральны паўабаронца. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[4]. У студзені 2016 года папоўніў склад латвійскага «Спартака», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў[5]. Разам са «Спартаком» двойчы стаў чэмпіёнам Латвіі. У студзені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Гарадзеі»[6], дзе неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў. У лістападзе 2018 года на два гады падоўжыў кантракт з клубам[7]. Па заканчэнні сезона 2020 «Гарадзея» спыніла існаванне, і паўабаронца пакінуў клуб. У чэрвені 2021 года далучыўся да інданезійскага клуба «Персікаба 1973», які ўзначальваў беларускі трэнер Ігар Крывушэнка[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Застаўся ў клубе пасля звальнення Крывушэнкі ў лістападзе 2021 года, а ў красавіку 2022 года пакінуў «Персікаба 1973»[9]. У ліпені 2022 года стаў іграком «Мінска»[10]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[11]. У сакавіку 2023 года стаў іграком «Слуцка»[12]. Па выніках сезона 2023 з пяцю галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[13]. Міжнародная кар’ераВыступаў за моладзевую зборную Беларусі. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia