Рычард Фрэнсіс Бёртан
Рычард Фрэнсіс Бёртан (англ.: Richard Francis Burton; 19 сакавіка 1821, Торкі, Дэваншыр, Вялікабрытанія — 20 кастрычніка 1890, Трыест, Італія) — брытанскі падарожнік, пісьменнік, паэт, перакладчык, этнограф, лінгвіст, гіпнатызёр, фехтавальшчык і дыпламат. Праславіўся сваімі даследаваннямі Азіі і Афрыкі, а таксама сваімі вылучнымі ведамі розных моў і культур. Па некаторых адзнаках, Бёртан валодаў дваццаццю дзевяццю мовамі, якія адносяцца да розных моўных сем’яў. Найболей знакамітымі дасягенннямі Бёртана з’яўляюцца яго вандраванне перапранутым у Меку, пераклад казак «Тысячы і адной ночы» і Камасутры на англійскую мову і вандраванне разам з Джонам Хэнінгам Спікам ва Усходнюю Афрыку ў пошуках вытокаў Нілу. Ён быў пладавітым пісьменнікам, з-пад пяра якога выйшла мноства як мастацкіх твораў, так і артыкулаў, прысвечаных геаграфіі, этнаграфіі і фехтаванню. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia