Свет маўчання
«Свет маўчання»[4] (фр.: Le Monde du silence) — дакументальны фільм, рэжысёрамі якога з’яўляюцца французскі падводны даследчык Жак-Іў Кусто і Луі Маль. Гэта адзін з самых першых фільмаў, у якім выкарыстоўваліся падводныя здымкі. Аператар — Філіп Агасціні. Творчая гісторыяФільм бярэ сваю назву ад аднайменнай кнігі Кусто. Пры здымках фільма выкарыстоўваўся карабель «Каліпса». Кусто і яго каманда падводнікаў знялі 25 кіламетраў кінастужкі, даследуючы марское дно Міжземнага мора, Персідскага заліва, Чырвонага мора і Індыйскага акіяна. Фільм здымаўся 2 гады. УзнагародыФільм атрымаў шэраг узнагарод, сярод іх прэмія «Оскар» за лепшы дакументальны поўнаметражны фільм, Залатая пальмавая галіна Канскага кінафестывалю, прэмія Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША ў намінацыі «Лепшы замежны фільм», а таксама намінацыя «Лепшы дакументальны фільм» прэміі «BAFTA». Фільм заставаўся адзіным дакументальным фільмам, які выйграў «Залатую пальмавую галіну» да перамогі фільма «Фарэнгейт 9/11» у 2004 годзе. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia