Трэці чалавек
«Трэ́ці чалаве́к» (англ.: The Third Man) — брытанскі чорна-белы дэтэктыўны мастацкі фільм у стылі «нуар», зняты ў 1949 годзе рэжысёрам Кэралам Рыдам. У 1999 годзе Брытанскі інстытут кіно прызнаў фільм «Трэці чалавек» найлепшым брытанскім фільмам XX стагоддзя.[16] Станам на люты 2024 года фільм займае 203 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў па версіі сайта IMDb. СюжэтХолі Марцінс, аўтар бульварных раманаў, у надзеі атрымаць працу прыязджае ў пасляваенную Вену па запрашэнню свайго сябра Гары Лайма. На жаль, літаральна напярэдадні той загінуў у выніку няшчаснага выпадку. Пахаваўшы сябра, Марцінс даведаецца, што Гары датычны да гангстэрскай групоўкі, якая дзейнічае ў Вене, але ніяк не можа ў гэта паверыць, паколькі ведае сябра ўжо вельмі даўно. Марцінс вырашае правесці ўласнае расследаванне, каб зняць з сябра абвінавачанні ў злачынствах, якія, як ён упэўнены, той не здзяйсняў. Больш за тое, Марцінс упэўнены, што яго сябра быў забіты, а яго забойца недзе побач. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia