Танцорка ў цемры«Танцорка ў цемры» (англ.: Dancer in the Dark) — музычны драматычны фільм 2000 года рэжысёра і сцэнарыста Ларса фон Трыера. Галоўныя ролі выканалі Б’ёрк, Катрын Дэнёў, Дэвід Морс , Петэр Стормарэ . Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Даніі, Германіі, Нідэрландаў, Італіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Швецыі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі[20]. «Танцорка ў цемры» — трэці фільм у трылогіі Трыера «Залатое сэрца» пасля карцін «Рассякаючы хвалі » (1996) і «Ідыёты » (1998). Прэм’ера фільма адбылася 17 мая 2000 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 53-га Канскага кінафестывалю, дзе была ўдастоена «Залатой пальмавай галіны» і Прыза за найлепшую жаночую ролю для Б’ёрк. Кампазіцыя «I’ve Seen It All » была намініравана на прэмію «Оскар» за найлепшую арыгінальную песню. Сюжэт
Штат Вашынгтон, 1964 год. Сельма — імігрантка з Чэхаславакіі. Дзяўчына вельмі любіць мюзіклы, яна працуе на заводзе і жыве з сынам у трэйлеры, які арандуе ў мясцовага паліцэйскага. Сельма знаходзіць выратаванне ад цяжкасцяў жыцця толькі ў музычных фантазіях. Дзяўчына пакутуе ад цяжкай хваробы, якая выклікае прагрэсіруючую страту зроку, і праз нейкі час гэтая ж хвароба пачынае развівацца і ў яе сына. Сельма мужна хавае сваю хваробу ад іншых, працягваючы працаваць, каб назапасіць грошай на аперацыю для сына. Але калі адна з машын на заводзе ламаецца па віне Сельмы, то яе звальняюць. А паліцэйскі, у якога яны арандуюць трэйлер, падгледзеўшы, дзе Сельма хавае грошы на аперацыю, крадзе іх… Акцёрскі склад
СаўндтрэкАрыгінальную музыку для фільма напісала ісландская спявачка і кампазітарка Б’ёрк, тэксты для песень былі напісаны ёй самой, а таксама Ларсам фон Трыерам і ірландскім паэтам Сьёнам Сігурдсанам. Акрамя таго, у фільме выкарыстана музыка Рычарда Роджэрса з мюзікла «Гукі музыкі». Саўндтрэк фільма адметны сумяшчэннем класічных аранжыровак з гукамі бытавых аб’ектаў, такіх як завадскія машыны і цягнікі. Альбом з саўндтрэкам выйшаў у верасні 2000 года. У альбоме адсутнічае вакал акцёраў Дэвіда Морса, Кэры Сеймур і Уладзікі Косціч. У песні «I’ve Seen It All» партыю, выкананую ў фільме Петэрам Стормарэ, выконвае Том Ёрк. Акрамя таго, тэксты некаторых песень з альбома істотна адрозніваюцца ад тэкстаў песень, якія прагучалі ў фільме, што асабліва прыкметна ў трэку «Scatterheart». Магчыма, тэксты былі зменены, каб не раскрываць важныя дэталі сюжэту (саўндтрэк выйшаў у продаж раней, чым фільм пачаў дэманстравацца ў кінатэатрах), або каб запіс выглядаў больш самастойным альбомам. Трэк «My Favorite Things» у альбоме адсутнічае ўвогуле. Кампазіцыі, якія прагучалі ў фільме (у парадку паказу):
КрытыкаРэакцыя крытыкаў на фільм была неадназначнай. Высокай ацэнкі ўдастоілася стылістычная навізна карціны. Роджэр Эберт заявіў, што «Танцорка ў цемры» «руйнуе муры звычак, нагрувашчаныя вакол велізарнай колькасці фільмаў і вяртае да вытокаў. Гэта смелы і дзёрзкі жэст»[21]. Аднак сюжэтная лінія падвяргалася значнай крытыцы. Джонатан Форман з «New York Post» назваў фільм «таннай падробкай» і заявіў, што фільм «настолькі бязлітасны ў сваёй маніпулятыўнай сентыментальнасці, што калі б ён быў зняты ў больш традыцыйнай манеры рэжысёрам-амерыканцам, яго палчылі б дрэнным жартам»[22]. УзнагародыПаводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 35 кінаўзнагародамі і яшчэ 49 намінацыямі[23]. Сярод найбольш прэстыжных узнагарод — «Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафестывалю. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia