Піяніна (фільм)
«Піяніна» (англ.: The Piano) — мастацкі фільм 1993 года рэжысёркі Джэйн Кэмпіён[9]. Карціна была ўдастоена «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю[10]. СюжэтПадзеі карціны адбываюцца ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Ада Мак-Грат з дачкой па імені Флора перабіраецца з Шатландыі ў Новую Зеландыю, каб пабрацца шлюбам з Алістарам Сцюартам. Ада нямая, яна тлумачыцца з дапамогай знакаў і ігры на піяніна. Для жанчыны піяніна — спосаб выказвання пачуццяў і эмоцый. Падчас высадкі на бераг для піяніна не знаходзіцца насільшчыкаў, а муж Ады больш за ўсё занепакоены тым, як вымяняць у туземцаў паболей зямлі ў абмен на каралі і зброю. Ада не можа існаваць без музыкі, таму яна просіць правадыра Джорджа Бэйнса адвесці яе на бераг. Неўзабаве Джордж выкупляе піяніна і прапануе Адзе прыходзіць да яго і вучыць ігры на музычным інструменце. У выніку паміж імі ўспыхвае сапраўдная страсць… Акцёрскі склад
УзнагародыПаводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 64 кінаўзнагародамі і яшчэ 56 намінацыямі[10]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia